26 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Аўстраліі адказала на пагрозы КНДР нанесці ядзерны ўдар

6
МЗС Аўстраліі адказала на пагрозы КНДР нанесці ядзерны ўдар

Кіраўніца МЗС Аўстраліі параіла Паўночнай Карэі ўкладваць грошы ў свой «шматпакутны народ».

Міністарка замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп адказала на заяву паўночнакарэйскага дыпламата, які прыстрашыў яе дзяржаве ядзерным ударам у выпадку працягу «праамерыканскай палітыкі».

Пра гэта паведамляе Sydney Morning Herald.

Кіраўніца аўстралійскага МЗС заявіла, што рэжыму КНДР варта выдаткоўваць грошы не на стварэнне зброі масавай паразы, а на «свой шматпакутны народ».

Раней Сharter.97.org паведамляў пра тое, што Паўночная Карэя пагражае Аўстраліі ядзерным ударам. Прычынай выказаных пагроз стала заява кіраўніцы МЗС Аўстраліі пра тое, што КНДР неабходна стрымліваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках