8 траўня 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва: Мяжу Беларусі парушыў лёгкі самалёт грамадзяніна Даніі

7
Літва: Мяжу Беларусі парушыў лёгкі самалёт грамадзяніна Даніі
ФОТА: SCANPIX

Адміністрацыя грамадзянскай авіяцыі Літвы пракаментавала інцыдэнт.

Паветраную прастору Беларусі на мінулым тыдні парушыў пілатуемы грамадзянінам Даніі лёгкі самалёт P46T, што ўзляцеў з Віленскага аэрапорта, паведамілі ў панядзелак кіраўнікі літоўскіх прадпрыемстваў Oro navigacija і Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі, паведамляе delfi.lt.

Паводле звестак беларускіх вайскоўцаў, парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі было зафіксавана 19 красавіка а 13 гадзіне 40 хвілін.

Мінабароны Беларусі паведаміла, што вайскоўцамі быў заўважаны лёгкаматорны самалёт, які накіроўваўся ў бок беларускай мяжы. Літоўскі бок быў паінфармаваны аб магчымым парушэнні паветраным суднам мяжы, аднак самалёт працягнуў палёт і ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі.

Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і а 13.43, зрабіўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы рэспублікі.

22 красавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Літвы Андрус Пулокас. Яму была ўручаная нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь літоўскім паветраным суднам. Як падкрэслівалася ў ноце МЗС, Менск чакае тлумачэнняў з нагоды інцыдэнту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках