8 траўня 2024, Серада, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Мы павінны разам сказаць «не» БелАЭС

6
Павел Севярынец: Мы павінны разам сказаць «не» БелАЭС
Павел Севярынец

Астравецкая АЭС - гэта страшная перспектыва другога Чарнобыля.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец свой новы відэазварот прысвяціў аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года і яе значэнні для Беларусі, піша сайт bchd.info.

Павел Севярынец адзначыў, што чарнобыльскі выбух быў пахавальным звонам для самога СССР, і гісторыя Чарнобыля наскрозь сімвалічная. «Чарнобыль і Беларусь, як чорнае і белае, радыяцыя, як вобраз нябачнага зла, якое забівае так, што ты і не адчуваеш, як вобраз граху, як вобраз пекла», - падкрэсліў сустаршыня БХД, заклікаўшы беларусаў да разумення, «што гэта вельмі сур'ёзная перасцярога».

Ён нагадаў, што новая атамная электрастанцыя, цяпер ужо ў Беларусі, за сотню кіламетраў ад Менска, «будуецца тымі ж людзьмі, якія ў свой час будавалі Чарнобыль». «Мы павінны сказаць разам - не будаўніцтву Астравецкай АЭС. Мы павінны разумець, што АЭС у Беларусі - гэта страшная перспектыва другога Чарнобыля», - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Павел Севярынец нагадаў, што, пакуль ішло будаўніцтва, адбываліся няшчасныя выпадкі, падаў корпус рэактара, новы ўдарылі аб бетонныя апоры пры транспартаванні, а на самой пляцоўцы, на якой будуецца АЭС, пляцоўка размяшчаецца на разломах.

«З 30-і пляцовак, якія даследаваліся для беларускай АЭС, Астравецкая самая нягодная, як чалавек з дыпломам інжынера-геолага магу вам сказаць дакладна, калі ёсць нейкае месца, дзе нельга будаваць атамную электрастанцыю, то гэта пляцоўка пад Астраўцом. Больш за тое, Астравецкая АЭС знаходзіцца на ружы вятроў, якія дзьмуць з Балтыкі проста на Менск. Калі былі нейкія палітычныя ці геапалітычныя меркаванні, з якіх станцыю трэба будаваць тут, то яны, відавочна, сфармаваныя ці ў хворым запаленым мозгу, або ў якім-небудзь крамлёўскім Генштабе», - дадаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках