26 красавiка 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць Сірыі за хімічную атаку

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць Сірыі за хімічную атаку

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 271 супрацоўніка навукова-даследчага цэнтра ў Сірыі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

У Вашынгтоне заявілі, што супрацоўнікі цэнтра распрацоўвалі хімічную зброю, якая была ўжытая ў правінцыі Ідліб.

Раней арганізацыя забароны хімічнай зброі заявіла, што зарын або падобнае забароненае атрутнае рэчыва было выкарыстана падчас хімічнай атакі ў Хан-Шэйхуне.

Нагадаем, што міжнародная супольнасць абвінавачвае сірыйскія ўлады ва ўжыванні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва краіны. У выніку бамбавання ў месце загінулі больш за 90 чалавек. У пацярпелых былі прыкметы хімічнага атручвання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках