26 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў свеце яшчэ адзначаюць Радаўніцу

6
Дзе ў свеце яшчэ адзначаюць Радаўніцу

Вясновае свята памінання продкаў характэрнае не толькі для Беларусі.

Радаўніца (Радуніца) — вясновае свята памінання памерлых. У народным календары славян гэта цэлы Радаўніцкі тыдзень, які пераняла і праваслаўная царква.

Продкаў успамінаюць на працягу гэтага тыдня ў розных мясцовасцях у розныя дні. У першую нядзелю пасля Вялікадня ва Усходняй Украіне адзначаюць Красну Горку, а ў Малдове ў нядзелю альбо ў панядзелак Бацькоўскі дзень. У Цэнтральнай Украіне і на Падляшшы памерлых ушаноўваюць у панядзелак пасля Велікоднага тыдня — на Провады альбо Наўі дзень, памінальным лічыцца панядзелак таксама ў Сербіі, і ў некаторых рэгіёнах Балгарыі.

У Беларусі — у аўторак Радаўніца, у некаторых рэгіёнах Расеі ў аўторак Раданіца альбо «Красная горка», у Грузіі — Бацькоўскі дзень. У Галічыне ў пятніцу — Правадная пятніца.

Адкуль такая размаітасць назоваў? Калі спрошчана, то ўважаецца, што назва «Радаўніца» паходзіць ад «радаснага памінання продкаў», «Красная горка» — ад таго, што святы, якія пачыналіся памінаннем нябожчыкаў, працягваліся на прыгожых пагорках, «Провады» — бо праводзілі душы памерлых, якія прыходзілі дадому на Вялікдзень. «Наўі» — душы памерлых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках