26 красавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калекцыянеры назвалі найлепшую банкноту года

2
Калекцыянеры назвалі найлепшую банкноту года
ФОТА: REUTERS

На працягу мінулага года ў свеце было выдадзена 120 новых купюр.

Міжнародная банкнотная супольнасць (International Bank Note Society, IBNS) назвала 50 швайцарскіх франкаў найлепшай банкнотай 2016 года. На працягу мінулага года ў свеце было выдадзена 120 новых купюр, дызайн больш як паловы з іх быў абноўлены ў дастатковай ступені для ўнясення іх у лік кандыдатаў, адзначаецца ў паведамленні IBNS.

Банкнота 50 франкаў была першай новай купюрай, выдадзенай Швайцарскім нацыянальным банкам за апошнія 20 гадоў. У лік прэтэндэнтаў на годнасць банкноты года ў мінулым годзе ўваходзілі таксама 1 тысяча мальдыўскіх руфій, 500 аргентынскіх пэсаў і 5 фунтаў стэрлінгаў.

Банкнота года вызначаецца шляхам галасавання чальцоў IBNS, якія вывучаюць мастацкую вартасць, колер, кантраснасць і баланс, а таксама абароненасць. Купюра мае быць упершыню выдадзеная ў абарачэнне на працягу апошняга года, знаходзіцца ў абарачэнні і мець мастацкія вартасці і/або інавацыйныя метады абароны.

Міжнародная асацыяцыя калекцыянераў папяровых грашовых знакаў IBNS была ўтвораная ў 1961 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках