26 красавiка 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што стала з даходамі беларускіх алігархаў?

10
Што стала з даходамі беларускіх алігархаў?

Як крызіс ударыў па дабрабыту «кашалькоў» дыктатара.

«Заўтра тваёй краіны» вывучыла, як адбіліся праблемы ў эканоміцы Беларусі на дзейнасці найбуйнейшых прыватных публічных кампаній і холдынгаў.

Прадпрыемствы групы, кантраляваныя прызнаным летась прадпрымальнікам года Валянцінам Байко і яго братам Дзмітрыем, былі прыбытковымі. Як вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за мінулы год, сукупная сума чыстага прыбытку атрымалася прыблізна на ўзроўні 2015 года, што нядрэнна, улічваючы сітуацыю ў эканоміцы краіны.

Галаўная кампанія групы «Контэ Спа» скончыла 2016 год з чыстым прыбыткам 31,3 млн. рублёў, страціўшы ў параўнанні з 2015 годам блізу 25%. Затое прыкметна вырасла фінансавая эфектыўнасць другога актыву Байко – Берасцейскай панчошнай фабрыкі. Чысты прыбытак берасцейскага вытворцы за мінулы год вырас у 12 разоў (да 8,8 млн рублёў). Больш чым у 4,5 разы (да 2,5 млн. рублёў) павялічылася прыбытковасць гандлёвай кампаніі холдынгу – «Контэ Трэйд».

Палепшыў фінансавыя паказчыкі сваёй рыбаперапрацоўчай вытворчасці «Санта Брэмар» яшчэ адзін бізнэсовец з заходняй Беларусі – Аляксандр Машэнскі. Чысты прыбытак кампаніі «Санта Брэмар» за год вырас амаль у 33,7 разы, дасягнуўшы паказчыка 5,6 млн. рублёў.

Даход найбуйнейшага працадаўцы краіны «Еўрагандаль» склаў паводле вынікаў 2016 года 3,6 млрд рублёў, павялічыўшыся на 18%. Аднак прыбытковасць самай вялікай раздробнай сеткі, якую кантралююць Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька, у 2016 годзе скарацілася. «Еўрагандаль» даў справаздачу пра 22,6 млн. рублёў чыстага прыбытку, тады як годам раней гэты паказчык быў роўны 36,5 млн. рублёў.

Без страт абышліся найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудаўнічай групы, якой валодаюць Аляксандр Шакуцін і Мікалай Варабей. Іх кіруючая кампанія холдынгу «Амкадор» зарабіла 2,7 млн рублёў чыстага прыбытку (у 2015 годзе была чыстая страта сумаю 21,8 млн рублёў) і наняла дадаткова звыш 70 супрацоўнікаў. Прыбытковым стаў удзельнік гэтага холдынгу – «Амкодлр-Белвар». Кампанія зарабіла 262 тыс. рублёў, у 2015 годзе «Амкадор-Белвар» быў стратны (3,2 млн. рублёў).

Фінансавая справаздача «Трайпла», які пару гадоў таму з'яўляўся самай буйной прыватнай прадпрымальніцкай структурай, не публікуецца. Але, напрыклад, які належыць яму Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў скончыў мінулы год з чыстай стратай сумаю 2,2 млн. рублёў. У параўнанні з 2015 годам страта паменшылася амаль удвая.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках