26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеву перадалі ўгнаенні для вінаграднікаў у Італіі

5
Мядзведзеву перадалі ўгнаенні для вінаграднікаў у Італіі

У Пецярбургу ў прыёмнай прэм'ер-міністра РФ прайшла акцыя руху «Вясна».

Актывісты перадалі прэм'еру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву ўгнаенні для яго італьянскіх і краснадарскіх вінаграднікаў, паведамляецца ў групе руху ў сацыяльным сеціве «ВКонтакте».

Такім чынам, актывісты адсылаюцца да фільма Фонду барацьбы з карупцыяй «Ён вам не Дзімон», у якім распавядаецца пра тое, што Мядзведзеву належаць некалькі вінаграднікаў у Італіі і ў Краснадарскім краі.

«Сёння мы перадалі ў прыёмную дзейнага кіраўніка ўрада і трэцяга прэзідэнта РФ угнаенні для яго італьянскіх вінаграднікаў.

Так саркастычна мы хацелі падтрымаць Мядзведзева і яго вінаграднікі, якім, відавочна, не стае ўгнаенняў ад нас», — тлумачаць актывісты.

Яны дадаюць, што не забыліся пра факты, выкладзеныя ў фільме «Ён вам не Дзімон», «адказам на якія з боку прэм'ера сталі толькі невыразныя развагі пра «хлуслівыя прадукты палітычных прайдзісветаў».

Нагадаем, 19 красавіка прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падчас справаздачы перад дэпутатамі Дзярждумы на просьбу пракаментаваць расследаванне фонду Аляксея Навальнага заявіў, што не будзе абмяркоўваць «абсалютна ілжывыя прадукты палітычных прайдзісветаў». Раней прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў ужо каментаваў расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй аб яго нерухомасці і звязаных з ім фондах. Прэм'ер-міністр мяркуе, што яно зроблена паводле «прынцыпу кампоту».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках