26 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам ПАРЕ можа стаць украінскі дэпутат

1
Прэзідэнтам ПАРЕ можа стаць украінскі дэпутат
ГЕОРГІЙ ЛАГВІНСКІ

Гэта адбудзецца ў выпадку адстаўкі Пэдра Аграмунта праз ягоную паездку ў Сірыю з расейцамі.

Еўрапейская народная партыя ў асамблеі прадставіць аднаго з віцэ-прэзідэнтаў на пазіцыю прэзідэнта, сярод іх народны дэпутат Украіны ад фракцыі «Народны фронт» Георгій Лагвінскі, паведамляе gordonua.com.

- Сёння мяне многія пытаюцца: «Як вам удалося зладзіць такі скандал міжнароднага маштабу?» А адказ просты: у нас велізарны досвед ладзіць рэвалюцыі і зрынаць прэзідэнтаў. Вось наш сапраўдны недаацэнены экспартны патэнцыял! - іранізуе ў Фэйсбуку сам Лагвінскі і прапануе ўважае перавароты ўкраінскім ноу-хау.

- Але, на жаль, мы тэстуем яго не на котках, а на сабе, – дадае народны дэпутат.

Пытанне аб адстаўцы Пэдра Аграмунта паўстала пасля ягонай паездкі ў Сірыю ў складзе дэлегацыі ПАРЕ і ў кампаніі дэпутатаў Дзярждумы РФ.

Украінская дэлегацыя ў ПАРЕ мае намер накіраваць запыт у асамблею з патрабаваннем даць тлумачэнні аб статусе візіту Аграмунта ў Сірыю.

Прэзідэнт ПАРЕ Пэдра Аграмунт пагадзіўся добраахвотна сысці ў адстаўку пасля візіту ў Асамблею караля Гішпаніі Філіпэ VI.

З 24 да 28 красавіка ў Страсбургу праходзіць штогадовая вясновая сесія Парламенцкай асамблеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках