26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паабяцаў Украіне «інавацыйныя метады» аднаўлення пасля Чарнобыля

45
Лукашэнка паабяцаў Украіне «інавацыйныя метады» аднаўлення пасля Чарнобыля
Фота: Mykola Lazarenko/TASS/Getty Images

Дыктатар пахваліўся «унікальным досведам» Беларусі ў пераадоленні наступстваў катастрофы.

Паводле слоў Лукашэнкі, патэнцыял магчымасцяў супрацоўніцтва Беларусі і Украіны ў сферы радыяцыйнай бяспекі выкарыстоўваецца далёка не напоўніцу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Праца ў пераадоленні наступстваў катастрофы дала сур'ёзны штуршок для ўкаранення інавацыйных метадаў у аграпрамысловым комплексе, у лясной гаспадарцы Беларусі, гэта значыць, прыстасоўваючыся на аснове навуковых звестак, досведу нашых навукоўцаў, украінскіх навукоўцаў і навукоўцаў усяго свету мы навучыліся жыць і працаваць на тых землях, якія, здавалася раней, немагчыма вярнуць да жыцця. Мы заўсёды гатовыя дзяліцца з Украінай сваімі ведамі і ў гэтай галіне», - заявіў Лукашэнка падчас наведвання разам з Пятром Парашэнкам Чарнобыльскай АЭС.

«Нашы навукоўцы, медыкі, эколагі - усе, хто ў Беларусі і Украіне працуе над ліквідацыяй наступстваў аварыі і над захаваннем здароўя людзей на пацярпелых тэрыторыях, могуць і павінны зрабіць значна больш. Украіна цяпер плануе стварыць радыелагічны біясферны запаведнік у чарнобыльскай зоне адчужэння. Мы гэта зрабілі даўно, вы гэта ведаеце; і вы, Пётр Аляксеевіч, можаце разлічваць на нашу супольную працу з выкарыстаннем досведу Палескага запаведніка, які знаходзіцца побач з гэтым трагічным месцам», - дадаў дыктатар.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках