26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦСКА Ганчарэнкі значна перамог «Лакаматыў»

4
ЦСКА Ганчарэнкі значна перамог «Лакаматыў»
ВІКТАР ГАНЧАРЭНКА
ФОТА: URA.RU

Армейцы пад кіраўніцтвам беларуса забілі спаборніку чатыры мячы.

Маскоўскі ЦСКА на сваім полі падолеў сталічны «Лакаматыў» у матчы 25-га тура Чэмпіянату Расеі, паведамляе interfax.ru.

Сустрэча закончылася з лікам 4:0 на карысць армейцаў. Першы гол у гэтым матчы на 11-й хвіліне правёў паўабаронца чырвона-сініх Алан Дзагоеў. Аднак ужо праз некалькі хвілін пасля забітага мяча ён быў вымушаны пакінуць поле праз траўму.

На 39-й хвіліне сустрэчы Віціньё падвоіў перавагу ЦСКА, на 45-й хвіліне Аляксандр Галавін забіў трэці гол армейцаў у гэтым двубоі.

Чацвёрты гол у браму «Лакаматыва» быў забіты на 52-й хвіліне: вызначыўся Бібрас Натху.

Такім чынам ЦСКА зноў вяртаецца на другі радок у агульным заліку чэмпіянату, набіраючы 50 балаў і на сем балаў адстаючы ад лідара - «Спартака». Гэтыя клубы згуляюць паміж сабой у нядзелю 30 красавіка.

У «Зеніта», які займае трэці радок, 49 балаў. «Лакаматыў» займае сёмае месца з 35 баламі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках