26 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плошчу Якуба Коласа ператварылі ў выставу

2
Плошчу Якуба Коласа ператварылі ў выставу
ФОТА: ONLINER.BY

35 работ з «Залатой калекцыі беларускага жывапісу» размясцілі пад адкрытым небам.

Дрэннае надвор'е — не перашкода мастацтву і творчасці. Менавіта таму, нягледзячы на пахмурнае неба і бесперапынны дождж, сёння ўвечары на плошчы Якуба Коласа адбылося адкрыццё выяўленчага праекта «Мастак і горад», які ўжо стаў традыцыйным. 35 работ з «Залатой калекцыі беларускага жывапісу» размясціліся пад адкрытым небам. Любавацца карцінамі (не арыгінал) і нават чапаць іх можна цалкам бясплатна. Як будзе выглядаць плошча Якуба Коласа ў найбліжэйшыя чатыры месяцы, — глядзіце ў фотарэпартажы onliner.by.

Праект «Мастак і горад» ажывае на сталічных вуліцах ужо шостым разам. «Немузейны» фармат спадабаўся гараджанам. Паводле падлікаў арганізатараў, толькі летась праходнасць выставы склала больш за 2 мільёны чалавек.

— Выставачны праект сёлета пройдзе пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу». Яшчэ ніколі раней на плошчы Якуба Коласа не выстаўлялася такая колькасць мастакоў. Сярод удзельнікаў шостай выставы такія аўтары, як Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Анатоль Бараноўскі, Руслан Вашкевіч, Зоя Літвінава і многія іншыя. Працы, якія будуць выстаўленыя ў рамках праекту, належаць беларускім мастакам розных пакаленняў і творчых поглядаў. Менавіта таму выстава пад адкрытым небам у гэтым годзе асабліва шырока прэзентуе наведвальнікам свет беларускага мастацтва, — распавядае адзін з арганізатараў.

Аднак сама па сабе падзея, якая стартавала сёння, нашмат больш маштабная. Акрамя адкрытай выставы, жыхароў горада чакае выстава ў Палацы мастацтваў і конкурс сярод прафесіяналаў выяўленчага мастацтва. «Міжнародная выстава сучаснага мастацтва стане адной з найважнейшых падзей беларускай мастацкай арт-сцэны і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Упершыню такое мерапрыемства было праведзена ў Менску ў 2014 годзе падчас чэмпіянату свету ў хакеі. У рамках Міжнароднай выставы пройдзе тры творчых праекта: выстава сучасных беларускіх мастакоў у Палацы мастацтваў, «Шорт-ліст» намінантаў конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» і, нарэшце, ужо ўпадабаная менчукам і гасцям сталіцы культурная ініцыятыва «Мастак і горад», — тлумачаць арганізатары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках