26 красавiка 2024, Пятніца, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва распачынае самыя маштабныя вайсковыя манеўры

2
Літва распачынае самыя маштабныя вайсковыя манеўры

Вучэнні «Удар Маланкі» будуць працягвацца да 7 траўня.

У пятніцу ў Літве пачынаюцца самыя маштабныя сёлета нацыянальныя вайсковыя манеўры «Удар маланкі» (Zaibo kirtis 2017), у якіх будуць адпрацоўваць сумесныя дзеянні сілы МУС і войска, піша delfi.lt.

Вучэнні ў Марыямпале і Вілкавішкісе пройдуць да 7 траўня. У іх будуць задзейнічаны Сілы міратворчых аперацый Літоўскага войска, Сілы хуткага рэагавання і часткі іх забеспячэння.

Разам з больш чым 3 тыс. вайскоўцаў у іх возьмуць удзел 200 паліцэйскіх і 200 прадстаўнікоў іншых ведамстваў, у т. л. антытэрарыстычныя падраздзяленні Aras, САДМ і Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання, муніцыпальных устаноў, работнікі бальніц і сябры Саюза стралкоў.

Таксама плануецца заклікаць 2000 рэзервістаў з усёй Літвы.

«Плануем мадэляваць розныя дзеянні: гэта будуць неканвенцыяльныя дзеянні, г. зн. гібрыднай вайны, будуць тэрарыстычныя выпады супраць муніцыпальных органаў. (...) Паводле сцэнару невядомыя групоўкі паспрабуюць выклікаць беспарадкі, бунты, займаць муніцыпальныя будынкі», - паведаміў кіраўнік вучэнняў «Удар маланкі», начальнік Зводнага штаба Літоўскага войска генерал-маёр Віталіюс Вайкшнорас.

Самыя актыўныя дзеянні манеўраў пачнуцца 2 траўня, на вуліцах гарадоў іх можна будзе назіраць да 6 траўня.

Сцэнар манеўраў, што праводзяцца трэцім разам створаны з мэтай правядзення трэніровак, праверкі і ацэнкі, наколькі хутка і эфектыўна органы ўнутраных спраў змогуць узаемадзейнічаць з сіламі міратворчых аперацый Літоўскага войска і сіламі хуткага рэагавання пры нейтралізацыі ўзброеных дыверсійных груп, максімальна абараняючы пры гэтым цывільнае насельніцтва і іх маёмасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках