26 красавiка 2024, Пятніца, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядалі беларускія гарады 200 гадоў таму

6
Як выглядалі беларускія гарады 200 гадоў таму
ФОТА: TUT.BY

Беларускія гарады выявіў польскі мастак Юзаф Пешка.

Польскі мастак Юзаф Пешка (1767-1831) нарадзіўся і памёр у Кракаве, вучыўся ў Варшаве, выкладаў у Ягелонскім універсітэце і кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. Але з гэтымі польскімі гарадамі звязаныя юнацтва і сталыя гады мастака. А ў маладосці ён шмат падарожнічаў, жыў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Вільні. А яшчэ — на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Юзаф Пешка спыняўся ў Менску, Магілёве, Віцебску. У Нясвіжы ён тры гады (1807-1810) з'яўляўся прыдворным мастаком Радзівілаў.

Tut.by прыгадаў, як выглядалі беларускія месты ў канцы ХVIII — пачатку ХІХ стагоддзя, калі іх маляваў Пешка.

ЮЗАФ ПЕШКА. МЕНСК, САБОРНАЯ ПЛОШЧА (ПЛОШЧА СВАБОДЫ). ФОТА: MINSK-OLD-NEW.COM
БУДЫНАК МЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ТЭАТРА, ЗНІШЧАНАГА Ў 1984 ГОДЗЕ. РАЗМЯШЧАЎСЯ ПОБАЧ З ГАТЭЛЕМ "ЕЎРОПА". ПАВОДЛЕ АКВАРЭЛІ Ю.ПЕШКІ. ПАЧАТАК XIX СТАГОДДЗЯ. ФОТА: MINSK-OLD-NEW.COM
ЮЗАФ ПЕШКА. ВУЛІЦА ВОЛОЦКАЯ Ў МЕНСКУ. НА ЎЗГОРКУ — ДОМ-СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ. СКРЫЖАВАННЕ СУЧАСНЫХ ВУЛІЦ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЙ І ГАНДЛЁВАЙ. ФОТА: MINSK-OLD-NEW.COM
ЮЗАФ ПЕШКА. ЛОШЫЦА. ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ. ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. ШКЛОЎ У КАНЦЫ 18 СТАГОДДЗЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. ЛЮБЧА, ЗАМАК КІШКАЎ І РАДЗІВІЛАЎ. ФОТА: SKYSCRAPERCITY.COM
ЮЗАФ ПЕШКА. РЫНКАВАЯ ПЛОШЧУ Ў ВІЦЕБСКУ. ЗЛЕВА — КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ, СПРАВА — УВАСКРАСЕНСКАЯ ЦАРКВА
ЮЗАФ ПЕШКА. ЗАМАК "БЕЛЫ КОВЕЛЬ" У СМАЛЯНАХ (АРШАНСКІ РАЁН). ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ. ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. НАВАГРАДАК. ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ. ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. ГАОДНЯ. ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ. СКРЫЖАВАННЕ ВУЛІЦ ПАДОЛЬНАЙ І МАСТАВОЙ. КАСЦЁЛ І КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ. ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. ЛІДСКІ ЗАМАК. ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ. ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ
ЮЗАФ ПЕШКА. НЯСВІЖ. ПАЧАТАК 19 СТАГОДДЗЯ
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках