26 красавiка 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў змены ў законе пра рэпатрыяцыю

9
Прэзідэнт Польшчы падпісаў змены ў законе пра рэпатрыяцыю
Анджэй Дуда

Новыя палажэнні павінны спрасціць працэс вяртання ў Польшчу і пражывання тут палякаў з Усходу.

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў змены ў Законе пра рэпатрыяцыю. Новыя палажэнні павінны спрасціць працэс вяртання ў Польшчу і пражывання тут палякаў, якія пастанавілі вярнуцца на гістарычную радзіму з Усходу. Права на вяртанне маюць палякі аж да чацвёртага пакалення, паведамляе Радыё Польша.

Дзяржаўны сакратар у Канцылярыі прэзідэнта Адам Квяткоўскі адзначыў, што гэты закон вельмі чакалі.

На думку палітыка, новыя палажэнні Закона пра рэпатрыяцыю – гэта аднаўленне гістарычнай справядлівасці.

«Вельмі важна, каб нашы землякі, якія пражываюць за мяжой, бачылі і адчувалі, што Польшча пра іх памятае, і закон таму пацвярджэнне», – адзначыў Адам Квяткоўскі.

Перш за ўсё, у новым законе з'явілася новае вызначэнне «рэпатрыянта». Цяпер гэта чалавек, які прыбыў на тэрыторыю Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай з мэтай рэпатрыяцыі і пастаяннага пражывання ў Польшчы.

Закон таксама прадугледжвае прызначэнне Упаўнаважанага ўрада і стварэнне Рады ў справах рэпатрыяцыі, а таксама ўладкаванне спецыяльных адаптацыйных цэнтраў для рэпатрыянтаў і вылучэнне штомесячнай дапамогі памерам 200 злотых (45 эўраў).

Рэпатрыянты змогуць атрымліваць таксама іншую фінансавую дапамогу і карыстацца медыцынскімі паслугамі.

Закон пачне дзеянне 1 траўня. Паводле ацэнак экспертаў, у выніку прыняцця закона ў Польшчу можа вярнуцца блізу 10 тысячаў нашчадкаў палякаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках