26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ветэрынарны лекар Беларусі едзе на паклон да Данкверта

10
Галоўны ветэрынарны лекар Беларусі едзе на паклон да Данкверта
АЛЯКСАНДР СУБОЦІН
ФОТА: VSAVM.BY

Аляксандр Субоцін спадзяецца выпрасіць у Рассельгаснагляду зняцце санкцый з беларускага мяса і малака.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі Аляксандр Субоцін пракаментаваў Agriculture.by сітуацыю ў «нармалізацыі працы» беларускіх прадпрыемстваў у пастаўках на рынак Расеі.

Ён паведаміў, што беларускі бок атрымаў ад расейскага «прамежкавую справаздачу з заўвагамі і пажаданнямі, на якія рыхтуецца адказ і ў найбліжэйшыя дзень-два ён будзе гатовы».

Затым Аляксандр Субоцін паедзе ў Маскву для вядзення далейшых перамоваў. Дыялог адбудзецца на пляцоўцы Мінсельгаса Расеі. «Хоць раней быў на пляцоўцы Рассельгаснагляду», удакладніў намеснік міністра.

Што тычыцца характару заўваг расейскіх інспектараў, якія правяралі беларускія прадпрыемствы, то гэтыя заўвагі не «выходзяць з плоскасці канцэптуальных», мяркуе Аляксандр Субоцін. Такія заўвагі заўсёды можна зрабіць на прадпрыемствах, што працуюць – зрабіць больш жорсткім, падправіць штосьці. Некаторыя заўвагі былі ліквідаваны ўжо ў час праверкі: «Не скажу, што гэта штосьці з недаравальнае, проста рабочая абстаноўка».

Для Беларусі вельмі актуальна, каб адкрылі ААТ «Беллакт», шчучынскі, лепельскі, пастаўскі заводы. Паводле асобных відаў тавараў, напрыклад, па масле і САМ у іх і цяпер дазволеныя адгрузкі на расейскі рынак. Аднак, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змагаецца за тое, каб цалкам адкрыць усю лінейку прадукцыі.

Аляксандр Субоцін спадзяецца, што дазвол будзе атрыманы найбліжэйшым часам.

Нагадаем, што раней паведамлялася, што другі тур інспекцыі Рассельгаснагляду на беларускія прадпрыемствы чакаецца на наступным тыдні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках