26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагорак пад вежай Навагрудскага замка пакрыўся вялізнымі расколінамі

6
Пагорак пад вежай Навагрудскага замка пакрыўся вялізнымі расколінамі

Апошняе ўмацаванне грунтоў ля падножжа вежаў замка праводзілася зімой 2013 года.

Так выглядае адхон замкавай гары з боку вуліцы Першамайскай у канцы красавіка 2017 года.

На адхоне замкавай гары ў Наваградку з'явіліся новыя расколіны. Ствараецца ўражанне, што велізарны пласт грунту вось-вось можа спаўзці ўніз па схіле, піша «Салідарнасць».

Так гэты ўчастак схілу выглядаў у траўні 2016-га...

...і ў верасні мінулага года

Нагадаем, што першыя расколіны каля закансерваванай вежы з'явіліся ў траўні мінулага года. Яны ўтварыліся ў падножжы Касцельнай вежы.

Рэстаўрацыя навагрудскага замка, помніка гісторыі і архітэктуры XIII-XVI стагоддзяў, адбываецца ў рамках дзяржпраграмы «Замкі Беларусі».

Умацаванне грунтоў ля падножжа вежаў замка праводзілася зімой 2013 года. Тады было зроблена блізу 100 свідравін, у якія залілі спецыяльны раствор.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках