26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўсталявала дамбу для блакавання падачы вады ў Крым

20
Украіна ўсталявала дамбу для блакавання падачы вады ў Крым
ФОТА: «ТСН-УКРАІНА»

У Херсонскай вобласці на поўдні Украіны пачала працаваць новая дамба, якая будзе блакаваць плынь вады па канале ў Крым.

Адміністрацыя Херсонскай вобласці ўвяла ў эксплуатацыю новую стацыянарную бетонную грэблюу на мяжы з акупаваным РФ Крымам, якая заблакуе падачу дняпроўскай вады па Паўночна-Крымскім канале на паўвыспу. Аб гэтым паведамляе «ТСН-Украина».

Як адзначае тэлеканал, такім чынам улады ўкраінскага рэгіёну мерацца ашчаджаць рэсурсы Кахоўскага вадасховішча для арашэння зямель поўдня Херсонскай вобласці.

Падставай для будаўніцтва збудавання прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі назвалі патрэбу аднаўлення водазабеспячэння фермерскіх гаспадарак, размешчаных на поўдні Херсонскай вобласці, якія ў 2014 годзе, пасля закрыцця шлюзаў вышэй, былі ад яго адцятыя разам з паўвыспай.

«Калі б перанялі канал за некалькі дзясяткаў кіламэтраў да адміністрацыйнай мяжы, дзе ёсць апошняя стацыянарная дамба, фермы на поўдзень апынуліся б пад пагрозай сухмені. Таму ваду туды пускалі пад меншым ціскам, а фермеры сваімі сіламі паставілі дамбу з мяшкоў з пяском», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага тэлеканала.

Канструкцыя была збудаваная за год, аднак будаўнічыя работы на гэтым не скончацца: інжынеры таксама будуць ствараць патрэбную для працы дамбы інфраструктуру. Агульная вартасць праекта склала 35 млн грыўняў (блізу $1,3 млн).

Са слоў галоўнага інжынера ўправы Паўночна-Крымскага канала Уладзіміра Ахапкі, новая дамба мае засланку, якую, пры патрэбе, можна адчыніць для напаўнення крымскіх тэрыторый (яшчэ блізу 300 км) вадой.

Расея акупавала Крым у сакавіку 2014 года пасля рэферэндуму.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках