27 красавiка 2024, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яркі прыклад упартасці бессэнсоўнага

44
Яркі прыклад упартасці бессэнсоўнага

Лукашэнка ўчыніў фатальную памылку.

Цяпер, ужо па сканчэнні некаторага часу, можна з упэўненасцю зрабіць выснову – прыняўшы скандальны дэкрэт №3, Аляксандр Лукашэнка зрабіў памылку, якая магла прывесці да сур'ёзных наступстваў і нават стаць фатальнай, піша «Салідарнасць».

Калі азірнуцца і яшчэ раз ацаніць падзеі, якія адбываліся ў краіне ў лютым-сакавіку, можна знайсці адразу некалькі момантаў, якія выглядаюць пераломнымі.

Упершыню беларусы сапраўды масава выйшлі на вулічныя пратэсты супраць улады. Упершыню сярод людзей, незадаволеных уладай, аказалася пераважная большасць людзей сярэдняга і пажылога ўзросту – гэта значыць, традыцыйнага электарату Лукашэнкі. І, нарэшце, упершыню пратэсты ахапілі рэгіён, які кіраўнік уважае сваёй малой радзімай – Аршаншчыну.

Супакоіць сітуацыю уладзе ўдалося толькі нервовымі і брутальнымі дзеяннямі сілавікоў, якія не супакоілі народ, а хутчэй паказалі, што сітуацыя сапраўды выйшла з-пад кантролю.

Здавалася б, на фоне ўсяго гэтага любы палітык, здольны праявіць гнуткасць, паспрабаваў бы пераасэнсаваць свае пастановы. Аднак што беларусы пачулі падчас нядаўняга паслання Аляксандра Лукашэнкі, «народу і парламенту»?

Чарговая абраза 350 тысяч грамадзян сваёй краіны (а на самай справе, значна большай колькасці) з пасажам «на іх таўро няма дзе паставіць». Пагрозу прымусіць дармаедаў працаваць, нягледзячы ні на што (аб якасці прапанаваных працоўных месцаў кіраўнік краіны нічога не сказаў). І, нарэшце, прапанова вярнуцца да савецкага досведу, калі беспрацоўных не проста штрафавалі, а адпраўлялі ў турму і на прымусовыя працы.

– Патрэбна новая канцэпцыя, як прымусіць кожнага працаваць, – прамым тэкстам сказаў Лукашэнка. – І мы маем гэты досвед, савецкі досвед часоў. Так, можа быць, гэта не тыя метады, а можа быць і тыя. Мэта гэтага дэкрэта адна – кожны павінен працаваць і гэтыя 350 тысяч, якія павінны працаваць, яны павінны працаваць. Вось і ўся філасофія.

Такая ўпартасць кіраўніка, асабліва на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі, выглядае дзіўнай. Бо наступны раўнд супрацьстаяння ўлады з самай беднай і узлаванай часткай грамадства можа скончыцца не так бяскрыўдна.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках