28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус вёз з Украіны рарытэтную калекцыю грошай

18
Беларус вёз з Украіны рарытэтную калекцыю грошай

Каштоўны груз на заднім сядзенні аўто выявілі ўкраінскія памежнікі.

Жытомірскія памежнікі супольна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны канфіскавалі ў 61-гадовага беларуса калекцыю старых грошай, якія ён спрабаваў вывезці з украінскай тэрыторыі ў Беларусь.

«Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў праваахоўнікі на заднім сядзенні аўтамабіля сярод асабістых рэчаў выявілі 170 старадаўніх грашовых купюр рознага наміналу перыяду царскай Расеі і Савецкага саюза, 1000 старадаўніх манет і жэтонаў і 500 значкоў і эмблем часоў СССР», - паведамілі «Радыё Свабода» ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы.

Украінскія памежнікі праінфармавалі пра гэты выпадак Службу бяспекі Украіны ў Жытомірскай вобласці, а канфіскаваныя банкноты, манеты, жэтоны, значкі і эмблемы накіравалі на экспэртызу для вывучэння іх гістарычнай і культурнай каштоўнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках