28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Дзе грошы, Аляксандр Рыгоравіч?

37
Леанід Заіка: Дзе грошы, Аляксандр Рыгоравіч?
Леанід Заіка

За апошнія сем гадоў рэжым прамантачыў $70 мільярдаў.

Эканаміст Леанід Заіка - пра тое, як Беларусь за апошнія сем гадоў страціла амаль $70 млрд, і чаму для правядзення рэформаў не абавязкова патрэбныя грошы, піша gazetaby.com.

Выступаючы падчас свайго паслання да парламента і народа, Лукашэнка даў зразумець, што не гатовы на ліберальныя рэформы. Паводле ягоных слоў, такія рэформы могуць дазволіць сабе толькі буйныя краіны кшталту Расеі, Кітая ці ЗША. А Беларусь не гатовая да такіх рэформаў, бо я у яе няма ні сродкаў, ні магчымасцяў праводзіць іх.

- Спрачацца не буду - сродкаў няма, -заявіў у інтэрв'ю Белгазеце кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка. - Але спытаю: дзе грошы, Аляксандр Рыгоравіч і Андрэй Уладзіміравіч? Беларусь за апошнія сем гадоў прамантачыла амаль $70 млрд. Але хіба для правядзення рэформаў абавязкова патрэбныя грошы? Хіба патрэбныя грошы для скасавання славутага дэкрэта «аб дармаедах»? Хіба патрэбныя грошы для скарачэння дзяржапарату? Калі няма грошай для рэформаў, то трэба ўключаць мазгі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках