27 красавiка 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 мільёнаў працоўных з 140 краін падтрымалі пратэстоўцаў-беларусаў

10
50 мільёнаў працоўных з 140 краін падтрымалі пратэстоўцаў-беларусаў

Актывісты прафзвязаў выказалі гатоўнасць правесці акцыі каля амбасад Беларусі ва ўсім свеце.

Пратэсты ў нашай краіне не засталіся незаўважанымі за мяжой. Выканаўчы камітэт Глабальнага звязу IndustriALL, які аб'ядноўвае 50 мільёнаў прамысловых рабочых у 140 краінах свету, на пасяджэнні ў Жэневе, што адбылося 27-28 красавіка, заклікаў пакласці канец прымусовай працы і пераследу нязгодных у Беларусі, піша сайт praca-by.info.

Аўтарытэтная міжнародная арганізацыя прызнала тое, што адмаўляюць і беларускія суды, і ўсе прадстаўнікі дзяржаўнай улады: Дэкрэт № 3 уводзіць прымусовую працу, груба парушае артыкул 41 Канстытуцыі і міжнародныя прававыя акты, у тым ліку Канвенцыю МАП №105 «Аб скасаванні прымусовай працы».

IndustriALL падтрымаў пратэсты грамадзян супраць Дэкрэта і асудзіў ўрад Беларусі, які парушыў права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў. Пералічваючы пацярпелых у выніку рэпрэсій, Глабальны звяз згадаў і штраф сумай 640 даляраў, прызначаны старшыні прафзвязу РЭП Генадзю Фядынічу. (Прафсаюз РЭП уваходзіць у спіс 600 арганізацый Глабальнага звязу).

Усяго ж, згодна з Рэзалюцыяй, 34 чальцы прафзвязу РЭП, 3 актывісты Свабоднага прафзвязу металістаў (СПМ), сяброўскай арганізацыі IndustriALL, і некалькі актывістаў з іншых прафзвязаў атрымалі пакаранне за ўдзел у акцыях пратэсту ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 2 да 15 дзён і штрафаў на агульную суму 5 000 даляраў ЗША.

IndustriALL высока ацаніў барацьбу незалежных прафзвязаў Беларусі супраць Дэкрэта №3 і выказаў намер супольна арганізаваць з Міжнароднай канфедэрацыяй прафзвязаў акцыі пратэсту ля некаторых амбасад Беларусі.

Нагадаем, пасля брутальнага здушэння пратэстаў 25 сакавіка Генадзь Фядыніч казаў аб вялікім значэнні міжнароднай салідарнасці:

— Са свайго боку мы падключым міжнародныя прафзвязы. Трэба ўводзіць разнастайныя санкцыі, таму што гэтыя санкцыі будуць не супраць народу, а супраць рэжыму. Гэта народ павінен разумець. Выходзіць трэба на ЗША, ЕЗ, на ўсіх, хто сёння звязаны з Беларуссю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках