2 траўня 2024, Чацвер, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Рыгоравіч, гэта яшчэ кветачкі - ягадкі будуць потым

44
Юрый Хашчавацкі: Рыгоравіч, гэта яшчэ кветачкі - ягадкі будуць потым
ЮРЫЙ ХАШЧАВАЦКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Хутка АМАПаўцы самі пойдуць да рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў вядомы беларускі рэжысёр-кінадакументаліст, аўтар легендарнага фільма «Звычайны прэзідэнт» Юры Хашчавацкі.

- 9 траўня Лукашэнка чарговым разам заявіў пра «пагрозу» з боку НАТА і апазіцыі. Чаму дыктатар акцэнтуе ўвагу менавіта на гэтым падчас святкавання Дня перамогі?

- Лукашэнка, безумоўна, крыўдзіцца на ўсіх тых людзей, у якіх бацькі і дзяды загінулі ў Другой сусветнай вайне. У дыктатара няма такога «жыццёвага поспеху», таму ён і стараецца зрабіць усё, каб і іншыя не маглі па-сапраўднаму, па-людску, адсвяткаваць гэты дзень.

На самай то справе Аляксандр Рыгоравіч баіцца таго, што людзі, якія памятаюць, што такое Перамога, збяруцца і перамогуць яго самога. Вось чаго Лукашэнка баіцца больш за ўсё. Таму яму і застаецца толькі адно: называць «пятай калонай» усіх тых, хто супраць несправядлівай улады. І дурыць галаву людзям. Але наколькі людзі сёння гатовыя дазваляць, каб ім дурылі галаву? Нашмат менш, чым учора. І гэта вельмі важна.

- То бок Лукашэнка рана радуецца: задушыць вясновыя пратэсты не атрымалася? Да таго ж сёлета травеньскія святы супалі з такой рэзананснай падзеяй, як бунт міліцыянтаў супраць свайго начальства. Пра што гэта гаворыць?

- Гэта вельмі проста: я даўно казаў, што хутка ўжо і міліцыянты пачнуць выступаць супраць Лукашэнкі. Вось яны і пачалі выступаць супраць яго.

Хачу яму сказаць: Рыгоравіч, гэта яшчэ кветачкі – ягадкі будуць потым. Потым, уявіце сабе, АМАПаўцы возьмуць свае дубінкі і пойдуць да рэзідэнцыі Лукашэнкі. І дадуць яму па галаве гэтымі дубінкамі, як давалі мне і маім сябрам. Вось тады будзе весела, шчыра кажучы.

Справа ў тым, што, як казалі ў антычнасці, усё праходзіць, усё змяняецца, усё вяртаецца, усё знікае. Вось сёння і знікае той свет, які Лукашэнка навязваў усім праз свой тэлевізар. Канчаецца гэты свет. І пачынаецца свет «пасля Лукашэнкі».

Свет пасля Лукашэнкі – якім ён будзе? Гэта вельмі важна: ці будзе ён нармальным ці такім жа ідыёцкім, як пры ім. Гэта залежыць толькі ад нас. Мы павінны гэта разумець. І павінны абавязкова прыкласці намаганні, каб гэты свет быў нармальным.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках