26 красавiка 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску бяспраўнік на скрадзеным Volvo разбіў як мінімум восем аўто

12
У Мінску бяспраўнік на скрадзеным Volvo разбіў як мінімум восем аўто
ФОТА: АДАС

Інцыдэнт адбыўся ўначы 10 траўня.

У Менску п'яны кіроўца на скрадзеным Volvo разбіў як мінімум восем аўтамабіляў. Пра гэта tut.by паведамілі супрацоўнікі Аб'яднанай дарожна-аварыйнай службы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Маскоўскага раёна.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 10 траўня. А 03.00 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што паміж дамамі 102 і 104 на вуліцы Грушаўскай п'яны кіроўца на Volvo XC90 разбіў два аўтамабілі.

На месцы аварыі інспектары выявілі, што Volvo ехаў вуліцай Грушаўскай, пасля чаго на пешаходным пераходзе вылецеў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў грузавік, які ад удару адкінула ў Toyota.

ФОТА: ДАІ Маскоўскага раённага

- Кіроўца Volvo ледзь трымаўся на нагах. Інспектары адвезлі яго на медыцынскі агляд, які паказаў 3,06 праміле алкаголю, - распавяла прадстаўніца ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Са слоў кіроўцы, вечарам ён выйшаў з дому, купіў у краме бутэльку піва, пасля чаго выклікаў таксі і далей нічога не памятае. Таксама мужчына паспрабаваў заблытаць інспектараў, некалькі разоў назваўшы не свае звесткі, аднак яго асобу аператыўна ўстанавілі. Кіроўцам быў 29-гадовы мужчына. Пасведчання кіроўцы ён ніколі не атрымліваў.

ФОТА: АДАС

На гэтым гісторыя не скончылася. Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, што ў Volvo прабіты паддон. Яны надумалі праехаць маршрутам «мокрага следу». У ходзе гэтай паездкі інспектары высветлілі, што гэтая Volvo разбіла яшчэ як мінімум 5 аўтамабіляў: на праспекце Дзяржынскага і яшчэ ў адным з двароў на вуліцы Грушаўскай.

Таксама міліцыянты ўстанавілі ўладальніка Volvo. Той распавёў супрацоўнікам ДАІ, што аўтамабіль нікому не даваў. Са слоў мужчыны, паўгода таму абакралі яго дом. Сярод зніклых рэчаў быў і дублікат ключоў ад гэтага самага Volvo. Магчыма, ім і скарыстаўся зламыснік.

Паводле факту здарэння праводзіцца праверка, высвятляюцца іншыя абставіны. У Дзяржаўтаінспекцыі не выключылі, што паведамленні пра іншыя ДТЗ, якія зладзіў кіроўца Volvo, будуць яшчэ паступаць у міліцыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках