26 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: У падатковых дакументах Трампа няма звестак аб даходах з расейскіх крыніц

1
AP: У падатковых дакументах Трампа няма звестак аб даходах з расейскіх крыніц

Прэзідэнт ЗША неаднаразова заяўляў раней, што ў яго няма ніякіх дзелавых сувязяў з Расеяй.

Звестак аб «даходах кожнага тыпу з расейскіх крыніц» няма ў падатковых дакументах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за апошнія 10 гадоў. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на «юрыста, які працуе на Трампа», паведамляе ТАСС.

Што ў лісце

У пасланні адзначаецца, што прэзідэнт ЗША - «аднаасобны або асноўны ўласнік больш чым 500 асобных арганізацый», г.зн. кампаній і фірмаў. Іх падатковая дакументацыя «не паказвае», па-першае, «ніякіх даходаў кожнага тыпу з расейскіх крыніц»; па-другое, «ніякай запазычанасці» самога Трампа ці ягоных кампаній «перад расейскімі крэдыторамі»; па-трэцяе, «ніякіх інвестыцый з боку расейскіх асоб або арганізацый у акцыянерны капітал» кампаній Трампа; па-чацвёртае, «ніякіх акцыянерных або даўгавых інвестыцый у расейскія арганізацыі» з боку самога Трампа ці ягоных кампаній.

Зробленая агаворка, што сказанае дакладна «за нешматлікімі выключэннямі». Яны тут жа і пералічаныя і таксама пранумараваныя. Па-першае, гэта даход ад конкурсу «Міс Сусвет» 2013 года, які праводзіўся ў Маскве; даход гэты «складаў істотную частку агульнай сумы $12,2 млн замежных даходаў гэтага праекта за той год». Па-другое, гэта даход ад продажу ў 2008 годзе «аднаму з расейскіх мільярдэраў» за $95 млн нерухомасці, якую арганізацыя Трампа «набыла ў 2005 годзе прыблізна за $41 млн».

Па-трэцяе, са слоў юрыстаў, магчыма, што за справаздачныя гады расейцы набывалі ў кампаній Трампа «ў звычайным парадку» розныя тавары і паслугі - ад месцаў у гатэлях да «раўндаў гульні ў гольф», кніг, сувеніраў і т. п.

У дачыненні да «гэтага апошняга выключэння сумы неістотныя» і асобна ў падатковай дакументацыі не пазначаныя, тлумачаць юрысты.

Для каго ліст

Трамп даўно заяўляе, што ў яго няма ніякіх дзелавых сувязяў з Расеяй. Але ягоныя палітычныя праціўнікі ў адказ патрабуюць, каб ён апублікаваў свае падатковыя дэкларацыі. Цяпер, як піша агенцтва AP, «Трамп, са слоў Белага дома, даручыў сваім юрыстам скласці ліст на запыт сенатара-рэспубліканца з Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэма». Той «узначальвае ў Кангрэсе адзін з камітэтаў, якія расследуюць меркаванае ўмяшанне Расеі ў леташнія выбары» ў ЗША, тлумачыць амерыканскае агенцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках