26 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Захараў: У Беларусі павінна быць удвая больш лядовых палацаў

117
Міхаіл Захараў: У Беларусі павінна быць удвая больш лядовых палацаў
Міхаіл Захараў

«Хакейны сябра» Лукашэнка мяркуе, што ўлады павінны выдаткаваць грошы на новыя пляцоўкі.

Каб змяніць да лепшага беларускі хакей, трэба цалкам змяніць яго сістэму, пачынаючы з працы дзіцячых школ, упэўнены трэнер менскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў. На ягоную думку, цяпер у Менску нармальна працуе толькі адная школа - менскага «Дынама», піша belsat.eu.

«А што да развіцця хакея ў рэгіёнах, то там наогул шмат працы, перш за ўсё, для кіраўніцтва хакейнай федэрацыі», - адзначыў Захараў у эфіры тэлеканала «ОНТ».

Спецыяліст дадаў, што лядовыя палацы не даюць патрэбнай аддачы, хакеісты трэніруюцца толькі тры разы на тыдзень замест шасці, ад гэтага і адсутнасць новых маладых хакеістаў - штогод у нас з'яўляецца максімум пяць-шэсць моцных гульцоў, а за мяжой гэтая лічба значна вышэйшая.

Міхаіл Захараў сказаў, што ў элітнай лізе швэдскага чэмпіянату выступае 121 хакеіст ва ўзросце 20 гадоў, а ў Беларусі ўсяго шэсць. Вось таму і трэба, каб значна больш сур'ёзна запрацавалі школы, трэба іх матываваць, сачыць за коўзанкамі, каб яны нармальна функцыянавалі, кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны ведаць, што адбываецца на лядовых арэнах.

На думку Міхаіла Захарава, 32 крытыя каткі для Беларусі вельмі мала, трэба 50-60.

У Францыі, напрыклад, іх 135, у Швэцыі, Расеі па 300-500, не кажучы ўжо пра ЗША і Канаду.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках