26 красавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Украінай пад дном рэйсавага аўтобуса знайшлі цела мужчыны

1
На мяжы Беларусі з Украінай пад дном рэйсавага аўтобуса знайшлі цела мужчыны

Інцыдэнт адбыўся ўначы 18 траўня ў пункце пропуску «Макраны».

У пункце пропуску «Макраны» падчас праходжання надгляду рэйсавага аўтобуса Берасце — Ковель пад дном у раёне задняга кола знайшлі цела мужчыны. Пра гэта паведамляе партал «Виртуальный Брест».

Інцыдэнт адбыўся ўначы 18 траўня. Са слоў начальніка Маларыцкага РАСК Аляксея Арлова, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Паводле факта выяўлення цела 40-гадовага мужчыны праводзіцца праверка.

Паводле папярэдніх звестак, наезд на мужчыну адбыўся 18 траўня, а 03.00, на вуліцы Берасцейскай (у пяцістах метрах ад памежнага пераходу). Са слоў кіроўцы, ён убачыў, што на праезнай частцы знаходзіцца перашкода.

Падчас руху гэта неапазнаная на той момант кіроўцам перашкода аказалася паміж коламі.

Паводле расказу пасажыраў аўтобуса, яны не адчувалі ніякага ўдару. Але таксама адзначылі, што за кіламетр да мяжы кіроўца ажыццяўляў манеўр ухілення ад перашкоды на дарозе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках