26 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку і Пуціна чакае новая «братэрская» вайна за нафтагаз

6
Лукашэнку і Пуціна чакае новая «братэрская» вайна за нафтагаз
Фота: Getty Images/Sasha Mordovets

Наступствы новых палітычных крызісаў будуць значна больш сур'ёзнымі для Беларусі.

Дамоўленасць Расеі і Беларусі ў эканамічным канфлікце, якая тычыцца коштаў газу і паставак беларускага бензіну на расейскі рынак, будзе мець кароткатэрміновы характар, і ў далейшым стасункі краін зноў абвострацца праз рознагалоссі ў нафтагазавых інтарэсах, піша obozrevatel.com.

Пра гэта заявілі ў Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў

«На практыцы многія пытанні застаюцца незразумелымі, што пакідае месца для далейшых канфліктаў. У той час як Расеі давялося звесці ўсе размовы аб вайсковай базе на нішто, Беларусь таксама не засталася задаволеная ўкладзенымі дамоўленасцямі: кошт газу для яе выявіўся вышэйшым, чым таго прасіў Менск», - гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў OSW.

Акрамя таго, беларускі бок застаўся незадаволены і вызваленнем ад абавязацельстваў у пастаўках у Расею бензіну. Гэта прынесла Менску новыя абмежаванні - пагадненне, згодна з якім краіну абмежавалі перапрацоўкай толькі часткі расейскай нафты, пакінула мясцовыя нафтаперапрацоўчыя заводы незагружанымі.

У той жа час кошт расейскай сыравіны з 2014 года прыкметна вырас - праз так званы падатковы манеўр. Паводле ацэнак экспэртаў OSW, рост кошту чорнага золата перакрывае выгаду ад нявыплаты беларусамі мытных падаткаў пры імпарце нафты (гэтыя падаткі згодна з дамовай з Расеяй залічваюцца ў бюджэт Беларусі).

«Масква спрабуе аптымізаваць выдаткі на субсідаванне беларускай эканомікі, аб'ём падтрымкі ў апошнія гады няўхільна зніжаецца. Аднак, субсідаванне Менска было і застаецца для Крамля галоўным сродкам узмацнення палітычнага ўплыву», - адзначаюць аналітыкі.

Энэргетыка з'яўляецца адным з ключавых аспектаў стасункаў дзвюх краін, паколькі Беларусь практычна цалкам залежыць ад паставак нафты і газу з Расеі (90% у беларускім спажыванні). Льготныя кошты сыравіны Менску неабходныя, на думку экспэртаў OSW, для падтрымання састарэлай мадэлі эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці.

«Такім чынам, мы чакаем, што пагадненне не будзе мець працяглы характар, тым больш што яно не развязвае ўсе разыходжанні. Нельга выключыць новыя палітычныя крызісы, наступствы якіх могуць ужо быць значна больш сур'ёзнымі для Беларусі», - сказана ў справаздачы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках