26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Несцярэнка абвясціла аб заканчэнні спартовай кар'еры

6
Юлія Несцярэнка абвясціла аб заканчэнні спартовай кар'еры
ЮЛІЯ НЕСЦЯРЭНКА
ФОТА: SPORTVENCHER.RU

Урачыстыя праводзіны алімпійскай чэмпіёнкі пройдуць 31 траўня на стадыёне «Брэсцкі».

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка афіцыйна абвясціла аб заканчэнні спартовай кар'еры, паведаміў БелТА старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў лёгкай атлетыцы Анатоль Стацкеевіч, які адказвае за Берасцейскую вобласць.

Легендарная «белая маланка» здабыла залаты медаль у бегу на 100 м на летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе. Праз практычна 13 гадоў пасля гэтай падзеі Юлія Несцярэнка абвясціла аб заканчэнні кар'еры. Урачыстыя праводзіны алімпійскай чэмпіёнкі адбудуцца падчас Кубка Беларусі ў лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Берасці з 30 траўня да 1 чэрвеня. Ушанаванне лёгкаатлеткі адбудзецца падчас адкрыцця спаборніцтваў 31 траўня на стадыёне «Брэсцкі».

А 13.00 Юлія Несцярэнка ў форме, у якой яна атрымала перамогу на стометроўцы ў Афінах, выйдзе на развітальны старт. Яна возьме ўдзел у сімвалічным забегу на сваёй кароннай дыстанцыі. Бегчы чэмпіёнка будзе ў кампаніі спартовак- пачаткоўцаў, якія, як і яна, з'яўляюцца выхаванкамі Берасцейскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. «Тыя, хто бачыў яе перамогу ў 2004 годзе, сталі сведкамі ўнікальнай падзеі. Юлія Несцярэнка зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё беларускага спорту. Спадзяемся, што выхаваем годную змену нашай славутай чэмпіёнцы», - адзначыў Анатоль Стацкеевіч.

Цырымонія ўшанавання прадоўжыцца ў Берасцейскім гарвыканкаме. Юлія Несцярэнка з'яўляецца ганаровай грамадзянкай горада Берасця. Таксама за сваю кар'еру яна ўдастоеная мноства дзяржаўных і спартовых узнагарод.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках