27 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва «Мілкавіты» падало ў суд на 200 супрацоўнікаў за нястачу

18
Кіраўніцтва «Мілкавіты» падало ў суд на 200 супрацоўнікаў за нястачу

Кампанія «Мілкавіта» абвінавачвае сваіх супрацоўнікаў у нястачы на суму 141,5 тысячы рублёў.

Для кампенсацыі матэрыяльнай шкоды адміністрацыя завода звярнулася ў суд. Позвы атрымалі 205 працаўнікоў прадпрыемства, піша tut.by.

- Позвы атрымалі ўсе працаўнікі аднаго з цэхаў па-за залежнасцю ад пасады: і простыя рабочыя, і ІТР, і прыбіральшчыцы. Прычым, нават тыя, хто ўжо не працуе на заводзе, а звольніліся прыкладна паўгода таму, - распавёў адзін з супрацоўнікаў завода, які атрымаў позву. - Нястача, як нам кажуць, утварылася за тры месяцы, аднак як так атрымалася і куды сыравіна дзелася - нам ніхто не тлумачыць.

У пазоўнай заяве гаворыцца, што 6 лютага на «Мілкавіце» правялі інвентарызацыю малочнай сыравіны, у выніку якой выявілі нястачу абястлушчанага малака, сыравіннага малака ў базіснай тлустасці, сыроваткі на суму 141 553 рублі. Нястача, згодна з дакументамі, утварылася з 1 лістапада да 5 лютага. Прычынай нястачы называецца «недастатковы кантроль матэрыяльна-адказных асоб у перамяшчэнні сыравіны з прыёмкі прадпрыемства ў цэх і выпуску гатовай прадукцыі». Матэрыяльна адказнымі асобамі, паводле заявы, з'яўляюцца ўсе работнікі цэха, з якімі ўкладзеная дамова калектыўнай адказнасці.

Паводле дамовы, сума нястачы павінна быць пароўну падзеленая паміж усімі работнікамі цэха - на кожнага выходзіць дзесьці 690 рублёў. Супрацоўнікі, са слоў адміністрацыі, адмовіліся добраахвотна кампенсаваць шкоду.

- Позвы ў суд атрымалі супрацоўнікі, якія ў перыяд, за які ўтварылася нястача, працавалі на прадпрыемстве. У тым ліку і звольненыя, і тыя, хто цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, - кажа намесніца генеральнага дырэктара «Мілкавіты» ў агульных пытаннях і ідэалагічнай працы Святлана Пяшко. - У нас у вытворчых цэхах ўведзеная калектыўная адказнасць, якая ўжываецца пры немагчымасці размежавання адказнасці на кожнага супрацоўніка. У гэтым выпадку канкрэтная асоба, вінаватая ў шкодзе, не ўстаноўленая, таму прадпрыемства прыняло пастанову звярнуцца ў суд. Ступень вінаватасці або невінаватасць кожнага супрацоўніка ўсталюе суд. Таксама суд вызначыць, якім чынам нястача ўтварылася і куды прапала сыравіна.

Суд над супрацоўнікамі «Мілкавіты» адбудзецца 30-31 траўня і 1 чэрвеня ў судзе Савецкага раёна Гомеля.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках