26 красавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Былая жонка Пуціна зарабляе на арэндзе гістарычнай нерухомасці ў Маскве

16
Reuters: Былая жонка Пуціна зарабляе на арэндзе гістарычнай нерухомасці ў Маскве

Экс-першая лэдзі зарабляе мільёны даляраў.

Экс-жонка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Людміла пад прозвішчам Шкрабнёва з'яўляецца ўладальніцай фірмы, якая атрымлівае прыбытак ад здачы ў арэнду нерухомасці ў Маскве, піша gordonua.com.

Былая жонка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Людміла датычная да фонду, які валодае гістарычнай нерухомасцю ў Маскве і зарабляе на гэтым мільёны даляраў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Агенцтва піша, што будынак, які належыць Цэнтру развіцця міжасобасных дачыненняў, быў рэканструяваны пры садзейнічанні людзей, звязаных з Пуціным.

Гаворка ідзе пра будынак на вул. Ваздвіжанка, вядомы як Дом князя Мікалая Валконскага. Будынак, які перабудавалі ў 2013 годзе, страціў сваё гістарычнае аблічча, яму надбудавалі яшчэ два паверхі, павялічыўшы паверхавасць да чатырох.

Арандатары памяшканняў у Доме Валконскага плацяць арэндную плату кампаніі «Мерыдыян», 99% якой належыць фірме «Інтэр’ерсэрвіс». Паводле інфармацыі Reuters, «Інтэр’ерсэрвіс» з 2014 года поўнасцю належыць Людміле Шкрабнёвай. Гэта і ёсць экс-жонка Пуціна. Шкрабнёва - яе дзявочае прозвішча.

Паводле здагадак агенцтва, прыбытак «Мерыдыяна» ад здачы ў арэнду памяшканняў у маскоўскай уласнасці склаў у 2015 годзе 225 млн рублёў.

6 чэрвеня 2013 года Пуцін і ягоная жонка Людміла прызналіся, што перажылі «цывілізаваны развод».

Цэнтр развіцця міжасобасных камунікацый узначальвае Артур Ачарэтны, чыё прозвішча, паводле звестак выдання «Суразмоўца», носіць экс-першая лэдзі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках