26 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Янаве ўшанавалі сьвятога Андрэя Баболю

У Янаве ўшанавалі сьвятога Андрэя Баболю
Фото: svaboda.org

20 траўня ў Янаве (Іванава) прайшлі традыцыйныя ўрачыстасьці ўшанаваньня апекуна Пінскай дыяцэзіі сьвятога Андрэя Баболі.

Урачыстасьці ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзямʼянка, перадае «Радыё Свабода».

Вернікі ўзялі ўдзел у працэсіі ад «Крыжоў Адзінства», месца на ўскраіне гораду, дзе распачаўся пакутніцкі шлях сьвятога Андрэя Баболі, да санктуарыя, які знаходзіцца на месцы, дзе сьвяты мучанік быў закатаваны. Паводле біскупа Дзямʼянкі, узгадваюцца падзеі, якія адбываліся 360 гадоў таму.

Завершылася ўшанаваньне імшой з удзелам духавенства і вернікаў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках