5 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой выявілі 200 тысяч дарожных ям

12
Пад Масквой выявілі 200 тысяч дарожных ям

Цяпер «ворагі» дакладна не дойдуць да «белакаменнай».

У Падмаскоўі патрабуецца адрамантаваць блізу 200 тысяч дарожных ям. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Расея 1» распавёў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.

«Сёння ў нас блізу 200 тысяч ям, мы ведаем, дзе канкрэтна і што мы будзем асфальтаваць і ліквідаваць. Гэта эфектыўная праца кантролю, і мы ўжо нават гаворым аб тым, што ў нас у некаторых гарадах няма ям. Гэта адразу выклікае буру эмоцый. Напрыклад, мы кажам, што ў Хімках няма ям, і, адпаведна, людзі пачынаюць шукаць і фатаграфаваць, дзе гэтая яма, напэўна, можа быць. Гэта жыццё, але разам з тым гэта дапамога жыхароў, гэта праца дарожных інспектараў дазваляе нам вельмі прыкметных вынікаў дамагацца», — сказаў губернатар.

Вараб'ёў таксама адзначыў, што немалая доля дарожных ям выяўляецца дзякуючы жыхарам, якія дасылаюць фатаграфіі праблемных частак дарог на партал «Добродел».

«Гэта значыць, сёння жыхары дапамагаюць нам выявіць і лакалізаваць ямы ў трох выпадках з 10», — заявіў Вараб'ёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках