26 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Асоба манчэстэрскага тэрарыста высветленая

3
Тэрэза Мэй: Асоба манчэстэрскага тэрарыста высветленая
Тэрэза Мэй
ФОТА: AP

Паліцыя ўжо арыштавала некалькіх чалавек, датычных да выбуху на «Манчэстэр-арэне».

Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй падчас адмысловага звароту перад сваёй рэзідэнцыяй на Даўнінг-стрыт пасля заканчэння пасяджэння надзвычайнага ўрадавага камітэта COBRA, паведамляе ТАСС.

«Мы ведаем, што сярод загінулых і пацярпелых ёсць шмат дзяцей і моладзі», - сказала яна. «Ён (тэрарыст) наўмысна абраў месца і час, каб зладзіць максімальную бойню і каб неразборліва забіваць і прычыняць траўмы», - падкрэсліла прэм'ер, сказаўшы, што жыццё многіх пацярпелых застаецца пад пагрозай.

Дапамога параненым надаецца ў васьмі гарадскіх лякарнях. «Гэта найгоршая атака, якую адчуў гэты горад, найгоршая з тых, якую калі-небудзь зазнавала поўнач Англіі», - дадала яна.

Мэй падкрэсліла, што праваахоўныя органы ўжо ведаюць, хто зладзіў гэты «баязлівы тэракт». Паліцыя і спецслужбы мяркуюць, што ім вядомая асоба выканаўцы тэракту. На гэтым этапе расследавання мы не можам назваць ягонае імя», - сказала прэм'ер.

У аўторак Мэй адправіцца на месца трагічных падзей. «Пазней сёння я наведаю Манчэстэр, каб сустрэнецца з начальнікам паліцыі графства Вялікі Манчэстэр Енам Хопкінсам і мэрам Манчэстэра Эндру Бернэмам», - сказала яна. Мэй дадала, што пазней правядзе яшчэ адно пасяджэнне надзвычайнага камітэта COBRA.

Паліцыя Манчэстэра арыштавала некалькі чалавек у рамках расследавання тэракту, ахвярамі якога сталі больш за 20 чалавек, піша газета Manchester Evening News (пераклад - ria.ru).

Паводле звестак выдання, арышты былі зробленыя ў аўторак раніцай у раёнах Чорлтан і Эштан.

Паліцыя пацвердзіла затрыманне на поўдні Манчэстэра 23-гадовага мужчыны, які падазраецца ў датычнасці да тэракту.

Выбух на крытым стадыёне «Манчэстар-арэна» прагрымеў прыкладна а 22:35 паводле мясцовага часу (00:35 паводле Менску), адразу пасля заканчэння выступлення амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ. Выбуховае прыстасаванне спрацавала за межамі канцэртнай залы - у фае. Тое, што адбылося кваліфікавана як тэракт. Паводле апошніх звестак, ахвярамі выбуху сталі 22 чалавекі, яшчэ 59 параненыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках