26 красавiка 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка МУС Украіны: Павел Шарамет знаходзіўся ў апазіцыі да ўладаў Беларусі і РФ

2
Намеснік кіраўніка МУС Украіны: Павел Шарамет знаходзіўся ў апазіцыі да ўладаў Беларусі і РФ
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

На прысутнасць расейскага следу ў справе аб забойстве вядомага журналіста паказвае большасць довадаў.

Следства разглядае дачыненне спецслужбаў Расеі і іншых постсавецкіх дзяржаў да забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ў праграме «Левы бераг з Соняй Кошкінай» сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Траян, піша gordonua.com.

«Адна з ключавых версій - прысутнасць расейскага следу, і на гэта паказвае большасць довадаў», - заявіў ён.

Выканаўцы забойства маглі быць накіраваныя ў Кіеў праз іншыя краіны СНД, адзначыў Траян.

«Следства адназначна будзе звязваць забойства з прафесійнай дзейнасцю Шарамета, бо ён быў у апазіцыі і да расейскага прэзідэнта, і да беларускага, такія рэчы ўжо не будуць выключацца», - паведаміў намеснік кіраўніка Нацпаліцыі.

Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках