26 красавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы аналітык: Лукашэнка не можа сказаць Маскве «не»

27
Вайсковы аналітык: Лукашэнка не можа сказаць Маскве «не»

Вучэнні «Захад-2017» павінны прадэманстраваць усяму свету, што «саюз» Расеі і Беларусі непарушны.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў расейскі палітолаг, кіраўнік Цэнтра даследаванняў Паўночнай і Усходняй Еўропы Аляксандр Сыцін.

На пытанне аб тым, ці пакінуць расейскія войскі пасля вучэнняў тэрыторыю Беларусі, ён адказаў, што ніхто цяпер гэтага сказаць не можа, аднак адзначыў, што Лукашэнка не можа сказаць Маскве «не».

- У сувязі з надыходзячымі восенню гэтага года вучэннямі ў Беларусі, у Літве і шэрагу іншых краін, роўна як і на ўзроўні NATO, выказваюцца асцярогі. Сцвярджаюць, што яны будуць праводзіцца паводле сцэнару нападу на Адну з краін альянсу, хоць Расея публічна пра гэта, вядома, не кажа. Ці варта асцерагацца гэтых вучэнняў як захопу Беларусі?

- Я ўсё ж такі прытрымліваюся такога пункту гледжання, што Пуцін - шантажыст. Скажам так, пакуль у большай ступені, чым заваёўнік, таму што ёсць яшчэ такая дзейнасць у Расеі, як падтрымка тэрарызму, уключаючы кібертэрарызм.

У гэтых вучэннях ёсць дзве рэчы. Першае - гэта прадэманстраваць усяму свету і пэўнай частцы беларускага грамадства, што «саюз Расеі і Беларусі» непарушны, што гэта адзіная дзяржава. І не проста адзіная дзяржава, дзе машыны ездзяць без дагляду, а гэта сапраўды рэальная сіла, якая можа супрацьстаяць усякім ініцыятывам NATO.

Па-другое, гэта сігнал беларускаму грамадству, каб яно, як і ўрад Беларусі, і Лукашэнка, і не марыла не толькі аб інтэграцыі з Захадам, а нават пра тое, што ў Беларусі «называюць шматвектарнасцю».

Захаду трэба было б звярнуць увагу, можа быць, на пэўным адрэзку і ва ўрон сабе, замясціць Расею ў якасці рынку збыту беларускіх тавараў, бо наколькі я ведаю, для Беларусі - гэта самая цяжкая і самая асноўная пазіцыя. Нарэшце можна было б падумаць, каб замясціць Расею і на рынку энэрганосьбітаў. Але гэта другое пытанне.

Што тычыцца пагрозы краінам NATO і краінам Захаду. Шчыра кажучы, я не веру, што Расея на сёння распачне такія спробы, калі людзі з апазнавальнымі знакамі войска РФ пяройдуць мяжу і пачнуць наўпроставую агрэсію. Калі яны не зрабілі гэтага ў дачыненні да Украіны, то наўрад ці зробяць гэта ў дачыненні да краінаў Балтыі і тым больш Польшчы.

- А Беларусі? Ёсць асцярогі, што расейскае войска прыбудзе туды і не сыдзе?

- Ёсць асцярогі. Шчыра кажучы, у мяне няма адказу, што рабіць, бо я не вельмі добра разумею, ці можа Лукашэнка сказаць: давайце не будзем гэтага рабіць. Па-мойму, сказаць так ён сказаць не можа. Зразумела, што Масква будзе весці размову аб разгортванні баз, а ці сыдуць расейскія войскі - гэтага вам ніхто не скажа.

Ёсць яшчэ адна рэч, якая мяне ўсхвалявала. Stratford апублікаваў прагноз, паводле якога, найбліжэйшай мэтай Расеі стануць краіны Балтыі. На сёння такога алгарытму і перадумоў я не бачу, але яго ўлічыць трэба, бо можа быць усё. Не думаю, што гэта будзе наўпроставае ўварванне ў традыцыях Другой сусветнай вайны, але нейкія гібрыдныя дзеянні цалкам магчымыя.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках