26 красавiка 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Беларусь зноў пара вызваляць ад гітлераўцаў

13
Мікалай Статкевіч: Беларусь зноў пара вызваляць ад гітлераўцаў
Мікалай Статкевіч

Улады прыраўнялі акцыю памяці жаўнераў Другой сусветнай вайны да несанкцыянаванага сходу.

8 траўня лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Cтаткевіч ушанаваў памяць жаўнераў Другой сусветнай вайны.

Улады расцанілі акцыю памяці як несанкцыянаваны сход. Мікалай Статкевіч пракаментаваў сайту сharter97.org цяперашнюю сітуацыю:

«Я атрымаў праз пошту два дакументы: паведамленне ад Савецкага РАУС, пра тое, што я ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне і таксама копію пратакола, дзе в.а. начальніка РАУС выступае ў ролі сведкі.

25 гадоў я і мае паплечнікі прыходзілі 8 траўня на вайсковыя могілкі. Сёння ўлады разглядаюць шанаванне памяці загінулых у Другой сусветнай вайне, як акцыю пратэсту.

Раней «перасядзент» выказваў свае сімпатыі да Гітлера толькі нямецкім журналістам. Здаецца, што з часам гэтыя сімпатыі ператварыліся ў нянавісць да савецкіх жаўнераў, якія знішчылі гітлераўскі рэжым. Нават свята вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў падмяніў днём незалежнасці незразумела ад чаго.

Заўважылі, што ён ніколі не ходзіць да магіл жаўнераў? Толькі да манумента на пустым месцы. А цяпер нават наважыў зрабіць «парушэннем закона» ўскладанне кветак на магілы жаўнераў.

25 гадоў (за вылікам тых, калі турма не дазваляла) я разам з паплечнікамі прыходзіў 8 траўня на Вайсковыя могілкі, каб ушанаваць памяць загінулых савецкіх жаўнераў. Цяпер гэты не вытрымаў і хоча судзіць мяне за такое «злачынства».

Напэўна, чым бліжэй канец ягонай улады, тым большая нянавісць да тых, хто паклаў канец уладзе ягонага настаўніка.

Быць асуджаным за памяць загінулых жаўнераў уважаю для сябе за гонар.

Вам не здаецца, што Беларусь пара зноў вызваляць ад гітлераўцаў?»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках