28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для раскладу «пад Міколку» ў школах скароцяць перапынкі

29
Для раскладу «пад Міколку» ў школах скароцяць перапынкі

Перапынак паміж першай і другой зменамі скарацілі, каб заняткі ў школе можна было пачынаць пазней.

На пяць хвілін скарацілі перапынак паміж першай і другой зменамі, каб заняткі ў школах маглі пачынацца пазней, чым цяпер, і заканчваліся да 19.30, як належыць паводле СанПіН. Пра гэта «Мінск-Навіны» заявіў старшыня камітэта адукацыі Менскага гарвыканкама Міхаіл Мірончык.

- Змены ў санітарныя нормы і правілы закранулі некалькі пазіцый. Так, памяншэнне перапынкаў паміж першай і другой зменамі. Раней ён меўся быць не меншы за 20 хвілін, а цяпер не меншы 15. За кошт яго скарачэння выйдзе змяніць расклад другой змены так, каб заняткі заканчваліся не пазней за 19.30, - адзначыў Мірончык падчас жывой лініі ў рэдакцыі газеты «Вечерний Минск».

- Змены ўнесеныя і ўваходзяць у дзеянне праз два тыдні з моманту падпісання дакумента. Школы паводле іх будуць працаваць з 1 верасня, - пацвердзіла загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава

Са слоў Малахавай, калі ўсё зменіцца, паміж навучальнымі зменамі мае быць не менш за 15 хвілін.

- Гэтага часу дастаткова, каб паспець выветрыць і прыбраць памяшканне для заняткаў. Перапынкі паміж заняткамі маюць быць па дзесяць хвілін, акрамя таго, трэба прадугледзець і не менш за два перапынкі працягласцю не менш за 15 хвілін для ядзення, дынамічных перапынкаў, - сказала Ала Малахава.

Пастанова, якая ўносіць змены ў СанПіН, датаваная 17 траўня. У ёй, напрыклад, касуецца вялікі перапынак (30 хвілін) пасля другога занятку. Замест яго загадана ладзіць не менш за два перапынкі даўжынёй 15 хвілін за змену.

Нагадаем, 12 траўня Лукашэнка даручыў перагледзець расклад працы школ. «Раней за 9 раніцы заняткі пачынаць не трэба», - заявіў Лукашэнка.

Паводле СанПіН, цяпер аптымальны час пачатку заняткаў у школе - 9 раніцы. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі а 8.30 або а 9.00, дзейныя ў адну змену - з 9.00.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках