26 красавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз год «Белавія» зноў будзе лётаць у Ерэван

3
Праз год «Белавія» зноў будзе лётаць у Ерэван

Рэйс з Менска ў сталіцу Арменіі будуць выконваць двойчы на тыдзень.

«Белавія» зноў пачне лётаць у Ерэван пасля перапынку на адзін год. Рэйс з Менска ў сталіцу Арменіі (аэрапорт Звартноц) будуць выконваць двойчы на тыдзень: серадамі і нядзелямі, паведамляюць у прэс-службе авіякампаніі, піша tut.by.

Вылет з Менска - а 22.40 у сераду і нядзелю, прылёт у Ерэван а 02.45 паводле мясцовага часу на наступны дзень. З Ерэвана самалёт будзе вылятаць а 03.35 панядзелкамі і чацвяргамі, прылёт у Менск - а 05.45.

Час у палёце - 3 гадзіны 10 хвілін.

На рэйсы плануюць ставіць Embraer 175 на 76 крэслаў. Квіткі ў адзін бок - ад 114 еўраў (з Менска ў Ерэван) і ад 152 еўраў (з Ерэвана ў Менск), уключаючы таксы і зборы. За палёт туды-назад - ад 226 еўраў, уключаючы таксы і зборы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках