26 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $53 за барэль

6
Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $53 за барэль

OPEC не апраўдаў чаканняў інвестараў.

Кошт нафты знізіўся на вечаровым гандлі чацвярга пасля паведамленняў аб пастанове OPEC падоўжыць глабальны пакт на 9 месяцаў, тады як інвестары чакалі ад нафтаэкспарцёраў больш упэўненых захадаў для аднаўлення сусветнага попыту і прапановы, піша Reuters.

Да 18.38 паводле менскага часу ф'ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на -2,10% адсотка да $ 52,73 за барэль.

Нафтавы картэль OPEC у чацвер пастанавіў падоўжыць тэрміны скарачэння здабычы на дзевяць месяцаў да сакавіка 2018 года, сказаў адзін з дэлегатаў OPEC.

Пастанову OPEC, хутчэй за ўсё, зноў падтрымаюць некалькі краін па-за картэлем, уключаючы Расею, якая пакуль яшчэ абмяркоўвае гэтае пытанне.

Гэтая ўгода OPEC і 11 краін, што па-за клубам, уключаючы Расею, прадугледжвае скарачэнне глабальнай вытворчасці на 1,8 мільёна барэляў за дзень цягам першай паловы 2017 года.

Міністр энэргетыкі Саудаўскай Арабіі - найбуйнейшага здабытчыка OPEC - сказаў у чацвер, што ўдзельнікі глабальнага пакта пакуль не бачаць патрэбы ў больш маштабным скарачэнні вытворчасці сыравіны.

Падаўжэнне глабальнага пакта да канца першага квартала 2018 года прывядзе да росту здабычы нафты ў ЗША на 950 000 барэляў за дзень, што ўскладніць задачу OPEC, прагназуе Wood Mackenzie.

Вытворчасць нафты ў ЗША вырасла больш чым на 10 адсоткаў з сярэдзіны 2016 года да 9,3 мільёна барэляў за дзень.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках