26 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтамабілі былога прэм'ера Грэцыі спрацавала выбуховае прыстасаванне

2
У аўтамабілі былога прэм'ера Грэцыі спрацавала выбуховае прыстасаванне

У выніку інцыдэнту пацярпелі экс-прэм'ер і ягоны кіроўца.

Выбуховае прыстасаванне спрацавала ў аўтамабілі былога прэм'ера Грэцыі Лукаса Пападымаса, у выніку інцыдэнту пацярпелі экс-прэм'ер і ягоны кіроўца, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі.

Са слоў паліцэйскага, абодва пацярпелыя дастаўленыя ў шпіталь. Са звестак агенцтва, выбуховае прыстасаванне было схаванае ў канверце, піша РБК.

Як паведамляе выданне Kathimerini са спасылкай на крыніцы, Пападымас атрымаў траўмы рук і ног пасля адкрыцця пасылкі. Паводле зветак паліцыі, выбух адбыўся падчас руху аўтамабіля, на вуліцы Патысіён Марніс у цэнтры горада. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся а 6:30 вечара паводле мясцовага часу (супадае з маскоўскім).

Пападымас займаў пасаду прэм'ер-міністра Грэцыі з 11 лістапада 2011 года да 16 траўня 2012 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках