26 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайцюшкевіч прэзентуе ў Менску праграму на вершы Бураўкіна

Вайцюшкевіч прэзентуе ў Менску праграму на вершы Бураўкіна

Канцэрт адбудзецца ў ДК імя Шарко 26 траўня а 19.00.

26 траўня ў менскім ДК ім. Шарко ў межах сольнага канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выканаюць найлепшыя песні на вершы паэта Генадзя Бураўкіна - аднаго з галоўных лірыкаў беларускай паэзіі, піша budzma.by.

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося якраз дзесяць гадоў таму - тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Пазней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Варанок» (2013 года) і «Наша песня» (2015). Былі і не альбомныя творы - напрыклад, песня «Дачакайся, матуля», якая і дала назву праграме.

- Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне астатніх Генадзь Бураўкін вылучаецца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж «Калыханка», «Месяц - жоўтая лодка» або «Дачакайся, матуля» - гэта пранікнёная лірыка з вельмі тонкім пачуццём слова, - кажа Вайцюшкевіч. - А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто тэлефанаваў пасля канцэрту і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Цяпер такога няма, і больш не будзе.

Квіткі ад 18 руб. Продаж: у касах і на сайтах Kvitki.by, Bezkasira.by, Smsbilet.by.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках