26 красавiка 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Венесуэла таемна хацела прадаваць сірыйскую нафту праз РФ

Bloomberg: Венесуэла таемна хацела прадаваць сірыйскую нафту праз РФ

Сірыя планавала з вялікай зніжкай прадаваць нафту Венесуэле, выкарыстоўваючы расейскую кампанію-«прывід».

Венесуэла таемна планавала абысці накладзеныя на Сірыю міжнародныя санкцыі і з дапамогай Расеі прадаваць нафту з арабскай рэспублікі на рынку ЗША. Пра гэта паведамляе republic.ru са спасылкай на Bloomberg.

Меркавалася, што Сірыя з вялікай зніжкай будзе прадаваць нафту Венесуэле, выкарыстоўваючы расейскую кампанію-«прывід». Тая, у сваю чаргу, павінна была адпраўляць сыравіну на перапрацоўку ў Арубу, а адтуль нафтапрадукты паступалі б на амерыканскія АЗС.

Bloomberg паказвае, што згаданы план так і не быў рэалізаваны, аднак ён, магчыма, актуальны дагэтуль. Адна з асноўных роляў у схеме адводзілася венесуэльскаму трэйдару Вілмеру Руперці, які пацвердзіў агенцтву, што ўдзельнічаў у абмеркаванні плана.

Як паказвае Bloomberg, Руперці ў 2012 годзе рэкамендаваў сірыйскаму паслу ў Венесуэле ўкласці кантракт на пастаўку 50-200 тысяч барэляў сірыйскай нафты за дзень, а таксама арандаваць сховішча на 6 млн барэляў. У перамовах аб пагадненні ўдзельнічалі чыноўнікі абедзвюх краін, а таксама супрацоўнікі Citgo Petroleum - падраздзялення венесуэльскай PDVSA ў ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках