26 красавiка 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як узбекі беларусаў «перадаілі»

1
Як узбекі беларусаў «перадаілі»

Беларуская малочная вытворчасць топчацца на адным месцы.

Каб забяспечыць перапрацоўшчыкаў сыравінай, у пашырэнне сыравінных зон, мадэрнізацыю і будаўніцтва новых малочна-таварных ферм накіроўваецца значная частка бюджэтных рэсурсаў, прызначаных для аграпрамысловага комплексу краіны, піша zautra.by.

Аднак, як паказвае статыстыка Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), з моманту абвяшчэння незалежнасці ў сусветным малочным рэйтынгу Беларусь не прасунулася ні на адзін радок, а на постсавецкай прасторы дала Узбекістану апярэдзіць сябе.

Поспехі ў экспарце беларускіх малочных прадуктаў, на думку экспэртаў Заўтра тваёй краіны, у першую чаргу, забяспечаны адноснай таннасцю сыравіны ўнутры Беларусі і катастрафічным падзеннем вытворчасці малака (і, як следства, ростам попыту на імпарт) на суседніх рынках - у Расеі і Украіне.

Паводле вытворчасці Беларусь увайшла ў сусветны клуб «малочных мільянераў» яшчэ ў 1992 годзе. Паводле звестак FAO, тады ў нашай краіне было выраблена 5,884 млн тонаў малака. Разам з Беларуссю сярод «малочных мільянераў» апынулася ў той год яшчэ шэсць рэспублік былога СССР - Расея (47,015 млн), Украіна (18,955 млн), Казахстан (5,223 млн), Узбекістан (3,679 млн), Латвія (1,476 млн) і Малдова (1,128 млн тон).

У большасці з іх у гады незалежнасці адбылося скарачэнне аб'ёмаў малочнай вытворчасці. У Расеі аб'ёмы ўпалі да 2013 года да 30,285 млн тонаў (у 1,55 раз), ва Украіне - да 11,188 млн тон (у 1,7 раз). Латвія і Малдова выбылі з «клуба малочных мільянераў».

Беларуская малочная гаспадарка доўгі час таксама знаходзілася ў негатыўным трэндзе. Да 2005 году, калі была прынятая Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі, вытворчасць сырога малака ў Беларусі ўпала да 5,65 млн тонаў. Толькі з другой паловы 2000-х назіраецца рост аб'ёмаў, якія ў 2013 годзе дасягнулі 6,618 млн тонаў.

На месцы Беларусі ў сусветным малочным рэйтынгу станоўчая дынаміка апошніх гадоў, праўда, не адбілася. І ў 1992-м, і ў 2013-м (апошні год, па якім на сайце FAO прыведзена статыстыка па ўсіх краінах) Беларусь займае ў ёй 22-е месца. За гэтыя гады малочная гаспадарка Беларусі здолела апярэдзіць па аб'ёмах Гішпанію і Ірландыю, але яе ў сваю чаргу апярэдзілі Пакістан і адна з самых актыўных у развіцці малочнай жывёлагадоўлі постсавецкая краіна - Узбекістан. Вытворчасць малака тут вырасла ў 2,1 раза (у 2013 годзе - 7,845 млн тон), і Узбекістан увайшоў у топ-20 найбуйнейшых уладальнікаў і прадаўцоў гэтага харчовага рэсурсу.

У цэлым для былых савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі (за выключэннем Казахстана) і Закаўказзя характэрнае павелічэнне вытворчасці малака ў гады незалежнасці. У Туркменістане за 1992-2013 гады аб'ёмы выраслі ў 4,7 разы, у Таджыкістане - у 1,7 раза, у Кыргызстане - у 1,4 раза, у Азербайджане - у 2 раза, у Грузіі і Арменіі - у 1,6 раза. Туркменістан, Кыргызстан і Азербайджан увайшлі ў «клуб малочных мільянераў».

У большасці краін, якія актыўна развіваюць малочную жывёлагадоўлю, аб'ёмы вытворчасці ў гэтыя гады таксама выраслі. У Пакістане вытворчасць каровінага малака (у краіне шмат вырабляецца і буйвалінага малака) павялічылася ў 3,7 раза, у Індыі - у 2,5 раза, у Новай Зеландыі - у 2,4 раза, у Бразіліі - у 2,1 раза, у Турцыі - у 1,9 раза.

З краін, якія ўваходзяць у топ-25 найбуйнейшых вытворцаў малака, пачынаючы з 1992 года, аб'ёмы скараціліся ў Расеі, Украіне, Польшчы, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і Японіі.

Топ-25 найбуйнейшых краін-вытворцаў малака ў свеце

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках