20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Шунто: Пяценка апраўдваў усе чаканні

2
Дзяніс Шунто: Пяценка апраўдваў усе чаканні
ДЗЯНІС ШУНТО
ФОТА: BOLSHOI.BY

Кіраўнік «Крумкачоў» распавёў аб расставанні з галоўным трэнерам Уладзімірам Пяценкам.

Пра гэта Дзяніс Шунто распавёў у інтэрв'ю pressball.by.

- Яшчэ 12 траўня ў размове з заўзятарамі вы казалі, што Пяценка апраўдвае вашы чаканні...

- А ён і апраўдваў. Тое, што я хацеў ад яго, ён даваў. Наладзіў дысцыпліну. Дамогся выразнага выканання трэнерскай устаноўкі. Добра рыхтаваў каманду фізічна. У сукупнасці гульцы скінулі кілаграмаў трыццаць пяць вагі. Плюс Пяценка вучыў нас выходзіць з абароны праз апорных паўабаронцаў. Хацеў паставіць абсалютна сучасны футбол. Імкнуўся, каб гульцы выконвалі велізарны аб'ём фізічнай працы, каб крайнія паўабаронцы паспявалі і там, і тут. Судзіць пра трэнера з трох месяцаў цяжка. Як гаворыцца, дурню палову работы не паказваюць.

- Але як гэта раставанне стасуецца з доўгатэрміновымі планамі, якія вы звязвалі адзін з адным?

- Ніяк. А што рабіць? Гэта жыццё. Ніхто не ведае, што адбудзецца ў будучыні. Хочаш рассмяшыць бога - распавядзі яму пра свае планы. Часта паўтараю гэтую прымаўку. Нам яна падыходзіць.

- Што тады пайшло не так, на ваш погляд?

- Не бывае адной прычыны. Іх шмат. Напэўна, спаборнікі вывучылі, прачыталі нас. У прынцыпе мы гулялі аднолькава ўсе матчы. Мабыць, моцна адбілася фінансавае пытанне. Вось кажуць: у Расеі і ва Украіне па паўгода не плацяць. Але там месячны заробак такі, што на яго можна некалькі гадоў жыць. А калі ён 1000-1200 беларускіх рублёў - зразумела, што запасаў не зробіш, а есці хочацца. Выплаці я заўтра гэтыя паўтары заробку, якія вінны, - думаю, настрой моцна палепшыўся б. Пакуль ёсць абавязкі, унутраная сціснутасць, няўпэўненасць застануцца. Што яшчэ? Некаторыя гульцы не апраўдваюць чаканняў. Думалі, што будуць прагрэсаваць хутчэй. Той жа Талейка расце, ужо адзін з лідараў. Але гэта асобны выпадак. Няма такога, як летась, калі я бачыў, што кожны месяц футбалісты становяцца індывідуальна мацнейшымі. Цяпер прагрэс трошкі прыпыніўся. Калі б так усё проста было ў футболе...Можа, пераацанілі сваіх гульцоў. Мне шмат хто кажа: якая верхняя частка табліцы, у вас склад слабы. Я так не мяркую. Упэўнены, у нас склад не слабейшы, чым у «Дняпра», «Гомеля» і «Слуцка». Будзем думаць. Цяпер важна перамагчы «Іслач» і «Гарадзею» перад паўзай. Я і Уладзіміра Мікалаевіча папрасіў, каб ён, астыўшы, зрабіў міні-аналіз. Мы ў кантакце. Можа, на адлегласці падкажа нешта істотнае, паглядзеўшы бесстаронне. Таму што з Дулубам было вельмі цікава пагутарыць праз месяц пасля ягонага ад'езду. Ён думаў ужо крышку па-іншаму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках