20 траўня 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: Вызвалім Беларусь з-пад акупацыі!

4
Рада БНК: Вызвалім Беларусь з-пад акупацыі!
ФОТА: BYMEDIA

Беларускі Нацыянальны Кангрэс прадоўжыць кампанію «Улада - народу!»

На пасяджэнні Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу была прынятая наступную заява:

Заява Рады БНК

Аб выніках чарговага этапу кампаніі «Улада - народу!» і задачах наступнага.

Рада ўважае за паспяховы чарговы этап кампаніі «Улада - народу!», які праходзіў у першую чаргу з сацыяльнымі патрабаваннямі. Ён быў годна пачаты намі 17 лютага ў цэнтры сталіцы. І, нягледзячы на рэпрэсіі, гэтак жа годна скончаны 1 траўня таксама ў цэнтры Менска. Паміж гэтымі датамі былі масавыя пратэсты на цэнтральных плошчах усіх значных гарадоў краіны, арышты, штрафы, затрыманні, «справа патрыётаў», істэрыкі і саступкі напуджанай улады. Але галоўны вынік двух з паловай месяцаў пратэстаў - абуджэнне да публічнай грамадзянскай актыўнасці раней пасіўных слаёў насельніцтва.

Большасць чальцоў Рады зведала пераслед. Сярод нас ёсць такія, хто ледзьве не палову гэтага этапу пратэстаў правёў пад адміністратыўнымі арыштамі. Нашага прадстаўніка ў Менску Сяргея Кунцэвіча катавалі ў турме КДБ электратокам і дагэтуль трымаюць у зняволенні. Але мы мяркуем, што альтэрнатывы мірнаму пратэсту і прымусу ўлады да дыялогу з народам у нас няма. Таму кампанія «Улада - народу!» будзе прадоўжаная да дасягнення яе мэт.

Сваімі паводзінамі рэжым паказаў, што Беларусь знаходзіцца пад унутранай акупацыяй. Самае небяспечнае, што ўнутраная акупацыя ў кожны момант можа стаць вонкавай. Як давяла сфабрыкаваная «справа патрыётаў», марыянеткавы рэжым ніколі не ўзброіць народ для супрацьстаяння замежнай агрэсіі. Ён палохаецца народа больш, чым страты нават фармальных прыкметаў незалежнасці. Таму восеньскія вайсковыя вучэнні на нашай зямлі могуць стаць пачаткам бесперашкоднай замежнай акупацыі Беларусі.

Рада вызначыла, што на наступным этапе кампаніі «Улада - народу!» мы будзем, акрамя сацыяльна-эканамічных патрабаванняў, патрабаваць касавання восеньскіх вучэнняў і вызвалення зняволеных у «справе патрыётаў». Мы не хочам рызыкаваць незалежнасцю нашай краіны, не хочам быць уцягнутымі ў чужыя канфлікты. Мы не хочам усякіх чужых войскаў на сваёй зямлі. Мы патрабуем выканання артыкула 18 Канстытуцыі, які ставіць мэтай зрабіць нашу дзяржаву нейтральнай. Мы хочам вызваліць Беларусь з-пад унутранай акупацыі незаконнага рэжыму і не дапусціць яе замежнай акупацыі.

Наступная акцыя кампаніі «Улада - народу!» пачнецца ў Дзень вызвалення нашай сталіцы 3 ліпеня а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!

г. Менск 26 траўня 2017 г.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках