20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыэлтарам у Беларусі забароняць браць папярэднюю аплату

5
Рыэлтарам у Беларусі забароняць браць папярэднюю аплату

Прычынай планаванага новаўвядзення стала падача недакладных звестак.

Рыэлтарам плануюць забараніць браць папярэднюю аплату за паслугі па найму жылля. Пра гэта паведаміла кансультантка ўправы адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Беларусі Таццяна Булах падчас жывой тэлефоннай лініі газеты «7 дней», піша ej.by.

Паводле яе слоў, адпаведныя змены плануецца ўнесці ў правілы ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці. Гэта звязана з распаўсюджанасцю парушэнняў пры наданні рыэлтарскімі арганізацыямі паслуг у найме жылля. «Пасля ўкладання дамовы для надання паслугі ў падачы пісьмовай інфармацыі аб попыце і прапанове на аб'екты нерухомасці і яе аплаты спажывец наўзамен атрымлівае недакладную інфармацыю. Даюцца звесткі пра аб'екты нерухомасці, якія ўжо здадзеныя альбо не здаваліся ў арэнду, часам іх кошт выяўляецца значна вышэйшым за той, які быў агучаны рыэлтарскай арганізацыяй», - патлумачыла спецыялістка.

Таццяна Булах адзначыла, што цяпер міжведамасная рабочая група рыхтуе прапановы для ўдасканалення нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе дзейнасць у наданні рыэлтарскіх паслуг. Напрыклад, плануецца ўнесці змены ў існы цяпер парадак аплаты такіх паслуг і ўрэгуляваць пытанні, звязаныя з аплатай паслугі ў найме жылля. Прадугледжваецца, што такая паслуга будзе надавацца толькі ў сукупнасці з падборам варыянтаў угоды з аб'ектам нерухомасці.

«Гэта значыць, са спажыўцом укладаецца дамова, затым падбіраецца жыллё, падпісваецца акт нададзеных паслуг - і толькі пасля гэтага аплачваецца. Пры гэтым папярэдняя аплата забараняецца», - распавяла Таццяна Булах. У сваю чаргу экспэрт Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Святлана Кудзелка падкрэсліла, што сур'ёзныя агенцтвы нерухомасці цяпер працуюць толькі паводле прынцыпу «аплата па факце».

Акрамя таго, у дамове могуць быць прапісаныя дадатковыя гарантыі для кліента. «Напрыклад, калі пасля ўкладання дамовы найму і засялення грамадзяніна ў кватэру ўласнік са сваіх асабістых прычын наважыў выселіць кватаранта цягам першых двух месяцаў, рыэлтарская арганізацыя абавязаная надаць яму бязвыплатную дапамогу ў пошуку новага жылля», - дадала спецыялістка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках