20 траўня 2024, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кішынёве затрымалі ўладальніка прэміі «хабар года»

2
У Кішынёве затрымалі ўладальніка прэміі «хабар года»
Дорын Кіртаакэ

Мэра сталіцы Малдавіі затрымалі паводле абвінавачвання ў карупцыі.

Мэр Кішынёва Дорын Кіртаакэ затрыманы ў чацвер вечарам паводле абвінавачвання ў карупцыйных злачынствах. Адбылося гэта пасля шматгадзіннага ператрусу ў ягоным кабінеце: яго вывелі з будынка супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра ў барацьбе з карупцыяй (НЦБК), а затым прэс-сакратар НЦБК паведаміла аб выстаўленні мэру абвінавачванняў і магчымым тэрміне - да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша newsru.com.

Калі Кіртаакэ вывелі, ён выглядаў спакойным. На пытанні журналістаў адказаў, што пакуль нічога каментаваць не будзе.

Як паведаміла прэс-сакратарка Нацыянальнага цэнтра барацьбы з карупцыяй Анжэла Старынская, мэра Кішынёва абвінавачваюць у карупцыі, злоўжыванні службовым становішчам, выманні выгады з ўплыву.

Следства мяркуе, што Кіртаакэ забяспечыў выйгрыш у тэндэры на абсталяванне парковак кампаніі Eme Parkleitsystem і разлічваў на 13% ад прыбытку фірмы. Яго затрымалі на 72 гадзіны.

Дорыну Кіртаакэ 38 гадоў. Ён узначальвае мэрыю Кішынёва трэці тэрмін запар, з 2007 года.

Крыху раней былі арыштаваныя і два віцэ-мэры, начальнік управы транспарту Кішынёва, а таксама міністр транспарту і дарожнай інфраструктуры.

Нагадаем, раней мэр Кішынёва «ўдастойваўся ганаровых званняў» «мурза года» і «хабар года».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках