26 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы вернікаў выйшлі на вуліцы Менска

16
Тысячы вернікаў выйшлі на вуліцы Менска
Фото: belta.by

У Менску прайшла святочная працэсія «Божага Цела».

Сёння ў Менску прайшла вулічная працэсія, прысвечаная каталіцкаму рэлігійнаму святу «Божага Цела», паведамляе «Радыё Свабода».

Вулічную працэсію, прысвечаную гэтаму святу, Каталіцкі касцёл традыцыйна праводзіць у канцы траўня з пачатку 1990-х гадоў. Штогод у ёй удзельнічаюць тысячы вернікаў. Працэсія рухаецца вуліцамі Менску ад касцёла Святой Тройцы на вуліцы Залатая Горка і да касцёла Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Фото: belta.by

Сёлета працэсія была прысвечаная 100-м угодкам з’яўлення Божай Маці ў Фаціме, якое адзначае Каталіцкая царква ва ўсім свеце. Працэсія будзе спыняцца і маліцца каля чатырох алтароў, усталяваных на вуліцах горада. Шэсце прадоўжалась блізу пяці гадзінаў.

Фото: belta.by
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках