26 красавiка 2024, Пятніца, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Сейма Літвы запрасіў Латвію далучыцца да блакады БелАЭС

3
Спікер Сейма Літвы запрасіў Латвію далучыцца да блакады БелАЭС
ВІКТАРАС ПРАНЦКЕЦІС
ФОТА: VE.LT

Заява была зробленая на сустрэчы з кіраўніком латвійскага парламента.

Спікер Сейма Літвы Віктарас Пранцкеціс правёў сустрэчу з кіраўніцай латвійскага парламента Інарай Мурніеце, падчас якой абмеркаваў актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзмацнення рэгіянальнага ўзаемадзеяння, паведамляе delfi.lt.

Пры абмеркаванні праблематыкі ядзернай бяспекі і будоўлі ў Беларусі АЭС у Астраўцы, Пранцкеціс запрасіў Латвію далучыцца да ініцыятывы Літвы забараніць шляхам прыняцця неабходных заканадаўчых актаў імпарт электраэнэргіі з небяспечных АЭС. Такі закон Сейм Літвы прыняў 20 красавіка сёлета.

«Прыняцце гэтага закона будзе прымяняцца і да Астравецкай АЭС. Мы запрашаем далучыцца да такой ініцыятывы і Латвію, прыняўшы адпаведныя заканадаўчыя акты. Мы просім падтрымкі Латвіі ў пытаннях, звязаных з Астравецкай АЭС, асабліва прымаючы пад увагу блізкую сустрэчу краінаў канвенцыі Эспаа, якая пройдзе 13–16 чэрвеня ў Менску», – сказаў Пранцкеціс.

У ходзе сустрэчы вялікая ўвага была нададзеная рэгіянальнай бяспецы, умацаванню каардынацыі ў падрыхтоўцы даць адпор патэнцыйным гібрыдным пагрозам і варожай прапагандзе.

Кіраўнікі парламентаў таксама абмеркавалі агульныя энэргетычныя праекты і важнасць праектаў у сферы транспартнай інфраструктуры з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці краінаў Балтыі. Таксама гаворка ішла пра ўзмацненне супрацоўніцтва на мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках